Эканоміцы патрэбна паскарэнне

Актуально Райисполком

Вынікі работы за студзень-красавік бягучага года і задачы па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў першым паўгоддзі абмеркаваны ў раённым выканаўчым камітэце.

Выкананы тры паказчыкі з 17, устаноўленых распараджэннем старшыні аблвыканкама: удзельнага вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме, сальда знешняга гандлю без уліку рэспубліканскіх арганізацый, мэтавы паказчык энергазберажэння.
Адзначана пазітыўная дынаміка развіцця прамысловасці. За студзень-красавік прадпрыемствамі выраблена прадукцыі ў фізічным аб’ёме на 10,8% больш аналагічнага ўзроўню 2012 года. Аб’ём інавацыйнай прадукцыі склаў 49% пры заданні 40. Зніжэнне матэрыялаёмістасці склала 9,5% пры заданні мінус 6%.
Аднак 14 асноўных паказчыкаў прагнозу не выкананы, у тым ліку па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, інвестыцыях у асноўны капітал, па ўводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылля, па рознічнаму тавараабароту.
Штомесячна ўзрастае пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць, па стану на 1 красавіка яна складала 57,7 млрд. рублёў, што на 38,4% больш узроўню 1 студзеня.
Са стратамі спрацавалі УП «Верхнядзвінскае ПМС», КУП «Верхнядзвінская ПМК-44», ААТ «Верхнядзвінскі льнозавод», райпо, ААТ «Верхнядзвінскі райаграсервіс».
Работа большасці гэтых прадпрыемстваў і арганізацый, як і завода сталярных вырабаў, масласырзавода, хлебазавода, райжылкамунгаса, ААТ «Прудзінкі»,»Антонава-Агра» па выкананні большасці паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, устаноўленых распараджэннем старшыні райвыканкама, прызнана недастатковай.
Намеснікам старшыні райвыканкама, кіраўнікам упраўленняў і аддзелаў, прадпрыемстваў і арганізацый прапанавана забяспечыць безумоўнае выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна; да 1 чэрвеня прааналізаваць эканамічную абгрунтаванасць аднясення ўсіх відаў затрат на сабекошт, устанавіць найстражэйшы рэжым эканоміі.
Асобна адзначана неабходнасць прадстаўляць у аддзел эканомікі інфармацыю аб плануемых паездках за мяжу не пазней, чым за 3 рабочых дні да выезду, пісьмовыя справаздачы аб выніках службовых камандзіровак — не пазней 1 чысла месяца.
Аддзел эканомікі райвыканкама абавязаны да 1 чэрвеня прааналізаваць работу прадпрыемстваў, якія маюць нездавальняючы фінансавы стан, заслухаць кіраўнікоў і спецыялістаў па прымаемых мерах аздараўлення.
Работа кіраўнікоў ПМК-44, льнозавода, райпо, райаграсервісу, Верхнядзвінскага ПМС па недапушчальнасці стратнасці прызнана нездавальняючай.
Вырашана хадайнічаць перад РУП «Віцебскмеліяводгас» аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці за непрыняцце мер па недапушчальнасці страт дырэктара УП «Верхнядзвінскае ПМС».
Кіраўнікам прамысловых прадпрыемстваў неабходна забяспечыць па выніках паўгоддзя тэмп росту індэксу фізічнага аб’ёму прадукцыі 120%.
Канкрэтныя задачы пастаўлены перад кіраўнікамі хлебазавода, масласырзавода, сельскагаспадарчых арганізацый.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *