Што хаваецца ў адходах?

Актуально

Што трэба для аб’ектыўнай ацэнкі папярэджання прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць парушэнням экалагічнай бяспекі? Безумоўна, вывучэнне становішча спраў на месцах. Менавіта з гэтай мэты і адправіліся ў рэйд вядучы спецыяліст інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Яўгенія Мішута і фотакарэспандэнт «Дзвінскай праўды» Валерый Салаўёў.


На гэты раз яны цікавіліся аб’ектамі захавання цвёрдых камунальных адходаў ЖКГ, размешчаных у вёсках Атокі, Шайцерава, Баліны, Мушына, Новы Двор, урочышчы Быкі. Давялося назіраць, як аўтатранспарт райжылкамунгаса выгружае адходы спажывання ў Атоках (палігон ЦКА): разам са смеццем выкідваліся і другасныя матэрыяльныя рэсурсы — пласцікавыя бутэлькі, упаковачны картон.
Захаванне другасных матэрыяльных рэсурсаў, як паказаў маніторынг, мае месца і на міні-палігонах вёсак Новы Двор, Мушына, ва ўрочышчы Быкі. Рознае смецце звальваецца і на пад’ездах да міні-палігонаў. Маніторынг устанавіў, што пад’язныя шляхі да палігону райцэнтра, многіх міні-палігонаў у сельскай мясцовасці патрабуюць ямачнага рамонту. Бо цяперашні іх стан вымушае ўладальнікаў легкавых аўтамашын выкідваць смецце прама на абочынах.
Выяўлена таксама, што зямельны ўчастак, прадастаўлены райпо для абсталявання жывёльнага могільніка, урымліваецца ў нездавальняючым стане; захаванне адходаў забою вядзецца з парушэннем нарматываў.
Верхнядзвінскі хлебазавод за парушэнне правілаў абыходжання з адходамі, захавання другасных матэрыяльных рэсурсаў вымушаны выплаціць штраф у памеры 2 млн рублёў, спагнаны экалагічны падатак па павышанай стаўцы — 25.802 млн рублёў.
НА ЗДЫМКУ: міні-палігон у в. Шайцерава.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *