Звязвае «Сярэбраная нітка»

Наш край

Такую назву атрымаў клуб па інтарэсах, створаны пры Бігосаўскім філіяле раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. І сведчыць яна аб узросце людзей, якія яго наведваюць.

Клуб аб’яднаў пенсіянераў Бігосава і навакольных вёсак, якія карыстаюцца паслугамі філіяла. Ён шмат чым дапамагае састарэлым людзям — у вядзенні падсобных гаспадарак, вырашэнні бытавых праблем.
А цяпер у полі зроку сацыяльнай службы і духоўныя запатрабаванні вяскоўцаў ва ўзросце. Яны — сведкі і ўдзельнікі гістарычных пераўтварэнняў, носьбіты нацыянальных традыцый і абрадаў, майстры народных промыслаў. І сваімі ведамі гатовы падзяліцца з іншымі.
Такую магчымасць і прадаставіў ім клуб «Сярэбраная нітка», створаны па ініцыятыве сацработнікаў Надзеі Шаўрак і Надзеі Юцык. Апошняе пасяджэнне было прысвечана святу 8 Сакавіка і паказала моц духу, самаадданасць і сардэчную шчодрасць жанчын — маці і працаўніц.
Людмiла АРЛОВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *