Са святам Вялікадня

Актуально Духовность

віншуем вернікаў каталіцкай канфесіі!

Дарагія браты і сёстры!

Таямніца Пасхі сваім цудоўным святлом абвяшчае, што мы не адны на гэтай зямлі, ёсць хтосьці, хто клапоціца аб нас. Біблія вучыць: «Трымайцеся, не бойцеся! Вось Бог ваш… Ён сам прыйдзе і збавіць вас» (Іс.35.4). Дзіўным спосабам Бог збаўляе чалавека: «І знішчыць Ён на гары той путы, што сцягнулі ўсе народы… » (Іс. 35.7.).
Сваёй ахвярай Хрыстос знішчае зло, якое творыць чалавек. Слова Божае прамаўляе: «Ён быў пакалечаны за грахі нашы, пабіты за нашы злачынствы» (Іс.53.5.).
Такім чынам смерць і цемра не будуць валадарыць, але адкрыецца нам дарога да нашага ўваскрэсення: » Паглынецца смерць перамогаю навечна, ды асушыць Госпад Бог слязу з усякага твару…» (Іс. 25.8.)
Дарагія браты і сёстры! Усе разам хочам пакланіцца Сыну Божаму за Яго любоў, крыж і за Яго пакуты — бо нёс нашы цяжкасці. Цяпер Ён у хвале перамогі змёртвыхпаўстання ёсць з намі. Паказвае нам правільны шлях і падтрымлівае нашы слабыя сілы: «І будзе там сцежка і дарога, і назавуць яе святой дарогай, не будзе ісці ёю нячысты, будзе ім дарога роўная, так што па ёй не будуць хадзіць неразумныя» (Іс.35.8.).
Паважаныя вернікі!
Жадаем, каб хапіла сіл, ахвоты і Божай дапамогі крочыць гэтай дарогай сапраўднай і святой. Няхай Езус уваскрослы спадарожнічае і благаслаўляе ў адказных рашэннях нашу раённую ўладу. Няхай благаслаўляе і падтрымлівае сілы нашых братоў і сясцёр праваслаўных у час падрыхтоўкі да Пасхі. Няхай усім хрысціянам будзе надзеяй на лепшае заўтра.
Хрыстос Уваскрос!
Айцец ТАДЭВУШ,
пробашч Верхнядзвінскага касцёла Нараджэння Панны Марыі. 

Каб абудзіўся. Каб паверыў! 

Ён тут! Ён стукае ў дзверы
Душы, тваіх штодзённых спраў —
Каб абудзіўся.
  Каб паверыў — з грахоў паўстаў.
Жыццю, як знічцы, як імгненню,
Святлом ахрышчаных нябёс
Дае надзею на збаўленне —
Ён уваскрос!

Часлава ПЕТРАШКЕВІЧ.

 

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *