Мы — грамадзяне Беларусі

Актуально Молодёжная страница "Ветразь"

Стала традыцыяй у гэты дзень уручаць моладзі іх самы першы важны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

(Злева направа) А. Папковіч, Н. Сыраватнікаў, А. Шымук, В. Казлоў, В. Кузняцова.


Падзея гэта значная, таму і праводзіцца ўрачыста. Асноўны Закон Беларусі вызначае правы і абавязкі грамадзян нашай краіны, выконваць іх — абавязак кожнага чалавека.
Сёння пашпарты ў райцэнтры атрымаюць 16 юнакоў і дзяўчат. Сярод іх вучні 9-10 класаў Верхнядзвінскай гімназіі Анна Папковіч, Алена Шымук, Вольга Кузняцова, Нікіта Сыраватнікаў і Вячаслаў Казлоў (на здымку). Усе яны вучацца на «добра» і «выдатна», дзяўчаты — удзельніцы раённых прадметных алімпіяд, хлопцы, акрамя таго, члены гуртка інтэлектуальных гульняў «Умники и умницы». І ўсе яны актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці гімназіі.
Напярэдадні Дня Канстытуцыі ва ўсіх класах гімназіі прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Асноўнаму Закону, а вучні старэйшых класаў прынялі з гэтай нагоды ўдзел у інтэлектуальнай гульні.
Анна ЗІМАЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *