Зрабіць выбар

Образование

На працягу двух тыдняў у навучальных установах горада і раёна з будучымі выпускнікамі праводзіліся прафарыентацыйныя гутаркі. 

На сустрэчу са сваімі будучымі студэнтамі прыязджалі выкладчыкі і адказныя работнікі розных навучальных устаноў. Так, да вучняў гімназіі і сярэдняй школы №1 завіталі прадстаўнікі Магілёўскага вышэйшага каледжа МУС. А прадстаўнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь правялі гутарку са старшакласнікамі гімназіі і сярэдняй школы №2, якіх цікавіць набыццё ваеннай спецыяльнасці. Гарадокскі прафесіянальны сельскагаспадарчы каледж зрабіў стаўку на вучняў з сельскай мясцовасці, наведаўшы Бігосаўскую, Сар’янскую, Прыдзвінска-Бароўскую сярэднія школы, а таксама дзве гарадскія.
Акрамя звестак аб сваіх навучальных установах, госці расказалі аб умовах паступлення, спецыяльнасцях, якія можна там набыць, школьнікам былі прадэманстраваны відэафільмы, раздадзены буклеты.
Такія сустрэчы, безумоўна, патрэбныя выпускнікам, асабліва зараз, калі да вызначэння свайго далейшага шляху застаецца ўсё менш часу.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *