Выпрабаванне мужнасцю

Память

Днямі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі «Выпрабаванне мужнасцю», прысвечанай воінам-інтэрнацыяналістам.

Кніга складаецца з трох частак. У першай — «Мы выканалі свой абавязак»- сабраны біяграфічныя звесткі аб 56 нашых земляках, якім давялося прайсці праз тую вайну. Другая «Ваш сын, выконваючы баявое заданне, верны прысяге, загінуў у баі». У ёй змешчаны фотаздымкі, вытрымкі з пісьмаў, адрасаваныя родным і блізкім. У апошняй — «Афганістан баліць у маёй душы» — работнікамі бібліятэкі карпатліва сабраны інтэрв’ю з воінамі-афганцамі, іх успаміны, якія ў розны час былі надрукаваны на старонках «Дзвінскай праўды».
Падчас прэзентацыі адзін экземпляр кнігі з удзячнасцю і павагай быў падораны маці загінуўшага Міхаіла Шаўчэнкі.
Анна ЗІМАЦКАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *