70-я ўгодкі памяці Росіцкай трагедыі

Актуально Духовность

Заўтра ў Росіцы адбудуцца традыцыйныя ўгодкі памяці пакутнікаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.

Сёлета да росіцкай урачыстасці прыцягнута асобая ўвага — спаўняецца 70 гадоў з таго трагічнага часу, калі ў лютым 1943 года тут адбылася расправа фашысцкай зграі з мірным насельніцтвам. Сотні нявінных ахвяр з Росіцы і навакольных вёсак былі спалены і забіты карнікамі. Разам са сваімі вернікамі загінулі росіцкія святары Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч. Каталіцкай царквой яны далучаны да ліку Благаслаўлёных пакутнікаў.
Штогод у Дзень памяці святароў у Росіцкім касцёле Святой Троіцы адбываюцца малітоўныя ўрачыстасці. Сёлета ў іх збіраюцца прыняць удзел духоўныя асобы і вернікі з розных куткоў Беларусі і замежжа.
Мерапрыемствы памяці пачнуцца 16 лютага ў 11 гадзін. Адбудуцца малітвы да Благаслаўлёных пакутнікаў, Святая Імша і працэсія да месца пакутніцкай смерці росіцкіх святароў.
С. АЛЯКСАНДРАВА.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *