Забыць не маем права

Общество

На «прамую лінію» ў райвыканкам звярнуўся жыхар вёскі Царкоўнае Чапаеўскага сельсавета У. С. Касецкі, які цікавіўся, каму належаць выплаты, якія давалі жыхарам спаленых вёсак. Гэта тэма цікавіць і іншых людзей, якія пацярпелі ад карнікаў у гады вайны.

Помнік ахвярам в. Аніськава

У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць даць больш шырокі матэрыял пра акцыю, прысвечаную 70-годдзю Асвейскай трагедыі. Гэта тэма асвятлялася таксама ў газеце «Звязда» пад рубрыкай «Вогненныя вёскі» (артыкул А.Пукшанскага «Без тэрміну даўнасці» у № 213 2 лістапада 2012 г. і інш.).
У сакавіку споўніцца 70 год Хатынскай трагедыі. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, рыхтуючыся да гэтай даты, стварае электронную базу звестак пра спаленыя фашыстамі вёскі Беларусі. Карпатлівая праца грунтавалася, найперш, на публікацыях шматтомнага выдання кнігі «Памяць». Складальнікаў электронных рэестраў моцна ўразілі звесткі аб жахлівых ахвярах фашызму, апублікаваныя ў кнізе «Памяць. Верхнядзвінскі раён».
Тым часам набыла маштабны размах праца па рэалізацыі міжнароднага праекта «Павышэнне статуса ўцалелых жыхароў спаленых беларускіх вёсак», які стартаваў у 2010 г. і выконваецца ў рамках праграмы «Месца сустрэчы — дыялог». Праграма падтрымкі ініцыяваная і фінансуецца германскім фондам «Памяць, адказнасць і будучыня». Арганізатарам праграмы ў Беларусі з’яўляецца міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Узаемаразуменне». Праект выконвае Беларускі фонд міру ў партнёрстве з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. Падтрымку і актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках праекта, ажыццяўляе Расійскі фонд садзейнічання актуальным гістарычным даследаванням «Историческая память».
Праект мае мэтай звярнуць увагу грамадскасці на яшчэ адну групу людзей, якія пацярпелі ад нацызму, якія валодаюць асабліва цяжкім жыццёвым вопытам, — жыхароў спаленых беларускіх вёсак, прыцягненне ўвагі мясцовых органаў улады да жыццёвай сітуацыі гэтых людзей, аказання дапамогі ў вырашэнні іх побытавых праблем, грамадскае прызнанне іх лёсаў і жыццёвага вопыту, прадастаўленне магчымасці актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці. Праект арганізацыйна складаны, бо жыхары спаленых вёсак пражываюць па ўсёй Беларусі. Але дзякуючы разгалінаванай структуры Беларускага Фонду міру было выяўлена больш за 9000 уцалелых жыхароў спаленых беларускіх вёсак, якія жывуць у Беларусі. На Віцебшчыне вялікую дапамогу Фонду аказалі супрацоўнікі музея М.Ф.Шмырова.
У рамках праекта праводзяцца розныя мерапрыемствы: акцыі Памяці, сустрэчы пакаленняў, канферэнцыі, круглыя сталы, выставы, экскурсіі па памятных мясцінах, сумесныя віншаванні і святкаванне Калядаў і Новага года і іншыя.
Партнёрскай арганізацыяй — Нацыянальным архівам Беларусі — праводзіцца выяўленне дакументаў аб знішчаных беларускіх вёсках. Нягледзячы на іх беспрэцэдэнтную колькасць, у рэспубліцы дагэтуль не было ніводнага спецыяльнага навуковага даследавання, у якім бы разглядалася гэта тэма. На аснове выяўленых архіўных матэрыялаў падрыхтаваны і выдадзены беларуска-расійскі зборнік дакументаў «Трагедия белорусских деревень 1941-1944 гг.». У яго стварэнні ўдзельнічалі Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны архіў, Белдзяржархіў кінафотафонадакументаў і Расійскі фонд «Историческая память». У зборнік уключана 212 дакументаў, большая частка з якіх публікуецца ўпершыню. Шмат старонак занялі дакументы з гісторыі крывавых падзей «Асвейскай трагедыі».
(Працяг будзе).
А. БУБАЛА, краязнавец.



4 комментария по теме “Забыць не маем права

  1. Много слов о том,как работают различные фонды, краеведы и музеи,а в итоге будет ответ,что ничего не положено.Иначе бы ответили коротко и ясно.

  2. Самому гражданину, думаю, ответили как вы говорите «коротко и ясно». А для читателей более развернутая статья с очень интересными материалами. Всегда с нетерпением жду публикаций А.Ф.Буболо. Он в единственном лице представляет историко- краеведческий музей, которого у нас в Верхнедвинске так и не открыли. Единственный район в Беларусии.

  3. Очень сложная тема. Литовцы добились признания русских(!) оккупантами через парламент и потребовали компенсации неизвестно за что.А кто компенсирует нашему народу те огромные потери, которые он понес в годы войны? Сегодня от наследников тех, кто совершал преступления против человечества, приходится ждать понимания и чуть ли не просить мизерных подачек. А если по справедливости, так всего их МВФ не хватит, чтобы заплатить за тот урон, который нанесли нашей земле. Из-за войны она на сотню лет отброшена назад в экономическом развитии.

  4. Внуку ветерана:
    Краязнаўцы і музей не маюць сваіх фондаў. Яны толькі могуць (і робяць гэта) прыцягваць увагу грамадства і дзяржавы да патрэб людзей, якія пацярпелі ад вайны. Чакайма завяршэння публікацыі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *