Край блакітных азёр

Наш край

(Працяг).
Яшчэ большыя страты прынесла першая Сусветная вайна.


У лютым 1916 года кайзераўскія войскі занялі большую частку вобласці па лініі Полацк-Сянно-Орша. У верасні-снежні вобласць вызвалена, а з утварэннем БССР уключана ў яе склад (1.1.1919 г.).
У красавіку 1919- маі 1920 г. заходняя частка Віцебшчыны была захоплена белапалякамі, у ліпені вызвалена Чырвонай Арміяй, аднак увосень зноў захоплена і, паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года, далучана да буржуазнай Польшчы.
У верасні 1939 года заходняя частка вобласці вызвалена і ўз’яднана з БССР.
Партызанскі рух на тэрыторыі вобласці разгарнуўся з першых дзён фашысцкай акупацыі. Актыўна дзейнічалі атрады, а затым і брыгады народных мсціўцаў, падпольныя арганізацыі.
Вобласць вызвалена ў выніку Беларускай і Віцебска-Аршанскай аперацый 1944 года.
Жудасны след пакінула акупацыя. Гітлераўцы зні-шчылі каля 560 тысяч чалавек. Толькі ў былым Асвейскім раёне ў ходзе карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» (люты-сакавік 1943 г.) фашысты забілі і спалілі жывымі больш за 6 тысяч мірных жыхароў. А ўсяго за гады вайны — 20 тысяч 228 чалавек.
Былі ўшчэнт спустошаны Асвейскі, Суражскі, Мехаўскі, Дубровенскі, Расонскі, Бягомльскі раёны.
З 213 прадпрыемстваў саюзнага і рэспубліканскага значэння засталося толькі два.
У 1944-54 гады заходняя частка Віцебшчыны ўваходзіла ў склад Полацкай вобласці.
20 студзеня 1960 года да Віцебскай вобласці далучана дзевяць раёнаў былой Маладзечанскай вобласці.
(Працяг будзе).

Лічбы і факты

-Віцебская вобласць утворана 15 студзеня 1938 года. Размешчана на поўначы рэспублікі ў верхнім і сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны і ў вярхоўі Дняпра.

-Вобласць займае звыш 40 тысяч квадратных кіламетраў.
-У вобласці 21 раён, 19 гарадоў, у тым ліку 4 абласнога падпарадкавання, 24 гарадскіх пасёлкі.
-На тэрыторыі вобласці Бярэзінскі біясферны запаведнік і Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры», 26 заказнікаў рэспубліканскага значэння, у тым ліку «Асвейскі».
-Налічваецца 116 заказнікаў мясцовага значэння, у тым ліку 76 заказнікаў лячэбных гразяў і тарфяной сыравіны.
-Хвойныя лясы Віцебшчыны займаюць 60% лесапаркавай тэрыторыі Беларусі. Тут знаходзіцца каля 2,8 тысячы азёр, працякае 513 рэк.
-У рэгіёне дзейнічаюць больш 300 буйных і сярэдніх прамысловых прадпрыемстваў. У структуры прамысловага комплексу дамініруюць электраэнергетыка, нафтаперапрацоўка і нафтахімія, машынабудаванне, лёгкая і харчовая прамысловасць.
-У 1998 годзе Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ № 458 аб стварэнні свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск».
-Віцебшчына вырабляе больш 50% прадуктаў нафтаперапрацоўкі, 44% электраэнергіі, 46% металарэжучых станкоў, 60% дываноў і дывановых вырабаў, 40% абутку, звыш 70% алею.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *