Гаспадарыць на зямлі

Молодёжная страница "Ветразь"

Летась у сельгаспрадпрыемствах Верхнядзвіншчыны пачалі працаваць 27 маладых спецыялістаў: 9 з іх маюць вышэйшую адукацыю, 18- сярэднюю спецыяльную.

Як зазначыла спецыяліст па кадрах упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама В. В. Гарбус, пераважную большасць маладых прафесіяналаў-аграрыяў складаюць былыя выпускнікі верхнядзвінскіх школ, якія пажадалі гаспадарыць на роднай зямлі. У будучым іх стане больш, дзякуючы ўступіўшаму ў дзеянне трохбаковаму пагадненню па выдачы мэтавых накіраванняў для паступлення ў сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы. Пагадненне заключаецца паміж абітурыентам, установай адукацыі і пэўнай гаспадаркай, якая гарантуе ў будучым працаўладкаванне.
Немалаважнае значэнне ў замацаванні моладзі на сяле мае і выхаваўчы фактар. Шмат гадоў адпрацаваў у мясцовай гаспадарцы галоўным эканамістам Алег Фёдаравіч Яфрэмчык з Антонава, які пайшоў ужо з жыцця. Любоў да роднай зямлі ён прывіў 2 унукам — Арцёму і Эдуарду Рымша, якія жылі ў Наваполацку, але праводзілі ўсе канікулы ў вёсцы. Юнакі закончылі Беларускую сельгасакадэмію і прыехалі на работу ў ААТ «Антонава-Агра». Арцём працуе бухгалтарам, а Эдуард — заатэхнікам. Жывуць у дзедавай хаце, як той марыў…
Людміла АРЛОВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *