Да юбілею вобласці

Актуально Наш край

15 студзеня 2013 года Віцебскай вобласці спаўняецца 75 год.


Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце, адбудзецца ў нашым раёне. Будуць праведзены адзіны дзень інфармавання па тэме «Сацыяльна-эканамічныя дасягненні Віцебскай вобласці», інфармацыйныя гадзіны ў школах, сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, культурныя мерапрыемствы. У бібліятэках раёна арганізаваны тэматычныя кніжныя выставы, плануюцца прэс-агляды па гэтай тэме.
Знакавай падзеяй стане выданне кнігі «Віцебская вобласць», матэрыял для якой ад Верхнядзвінскага раёна падрыхтаваны аддзелам ідэалагічнай работы райвыканкама з удзелам раённай газеты.
У гонар юбілейнай даты адбудзецца ўшанаванне лепшых людзей нашага краю, пройдуць «круглыя сталы», прысвечаныя знамянальнай даце. Запланаваны мерапрыемствы па патрыятычнаму выхаванню і турызму.
У раённай газеце адкрыты рубрыкі, прысвечаныя юбілею вобласці. Запрашаем усіх, хто ведае цікавыя факты і падзеі з гісторыі Віцебшчыны, падзяліцца імі на старонках газеты.
С. АЛЯКСАНДРАВА.



1 комментарий по теме “Да юбілею вобласці

  1. А банкеты на площадях райцентров и катания на лошадях будут?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *