«Зорны шлях» верхнядзвінцаў

Актуально Культура

Верхнядзвінцы прынялі ўдзел у парадзе талентаў — фестывалі самадзейнай творчасці «Зорны шлях».

На сцэне "Зорнага шляху" - "Боркавіцкія музыкі".

Рэгіянальны этап другога тура тэлепраекта «Зорны шлях» прайшоў у Расонскім раёне пры падтрымцы ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, тэлевізійнай кампаніі «СКИФ», ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» і генеральнага партнёра СТАА «МАРКО». 37 удзельнікаў з усіх куткоў Віцебшчыны прадставілі свае нумары на суд журы на сцэне Расонскага раённага Дома культуры. Сярод іх верхнядзвінцы: народны калектыў гарманістаў «Боркавіцкія музыкі» (кіраўнікі Майя Рубель і Іна Гарбатава), народны аркестр народных інструментаў дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Яўген Шугаль) і народны юнацкі тэатр мініяцюр «СНГ» (кіраўнік Наталля Пацянкоўская).
Адметна, што ўдзел у праекце прымаюць толькі самадзейныя творчыя калектывы, якія маюць званне «народны», «заслужаны» і «узорны», а таксама індывідуальныя выканаўцы вобласці.
Верхнядзвінцы дастойна прадставілі раён, а, як вядома, лепшыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы будуць рэкамендаваны для ўдзелу ў рэспубліканскіх і абласных мерапрыемствах і тэлепраграмах.
«Зорны шлях» завершыцца ў студзені наступнага года. Яго мэта — выявіць найбольш таленавітых і яркіх выканаўцаў, раскрыць іх патэнцыял і падтрымаць творчыя калектывы.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



1 комментарий по теме “«Зорны шлях» верхнядзвінцаў

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *