Заззяюць святочныя агеньчыкі

Актуально Общество

Набліжаюцца любімыя ўсімі святы Калядаў і Новага года. А значыць, горад і вёскі заззяюць яркай ілюмінацыяй.

Райвыканкамам выдадзена распараджэнне аб мерапрыемствах па афармленні г. Верхнядзвінска і сельскіх населеных пунктаў да калядных і навагодніх святаў. Згодна яму, кіраўнікі прадпрыемстваў усіх форм уласнасці абавязаны забяспечыць святочнае архітэктурна-мастацкае светлавое афармленне будынкаў, магазінаў і гандлёвых павільёнаў, вуліц горада і сельскіх населеных пунктаў.
Святочныя агеньчыкі загарацца ўжо 7 снежня. Да 24 снежня яны будуць радаваць жыхароў з 16 да 24 гадзін, а ў самі калядныя і навагоднія святы — з 16 да 8 гадзін. Ва ўсе астатнія дні з 26 снежня 2012 г. па 15 студзеня 2013 г. рэжым уключэння ілюмінацыі: з 6.30 да 8 гадзін раніцай; з 16 да 24 гадзін вечарам.
С. АЛЯКСАНДРАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *