«Я — грамадзянін Беларусі»

Образование

У рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Я — грамадзянін Беларусі» на красавік 2013 года запланавана правядзенне ХV рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту.

З мэтай адбору ўдзельнікаў абласной выставы на базе сярэдняй школы № 2 г. Верхнядзвінска прайшло прадстаўленне праектаў распрацовак зборнікаў, газет, матэрыялаў, якія абагульняюць вопыт работы педагогаў, інфармацыйных каталогаў. Мэта мерапрыемства — выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці, творчасці і самарэалізацыі ў грамадстве.
Па выніках мерапрыемства было прысуджана шэсць дыпломаў І ступені і столькі ж ІІ і ІІІ ступеняў.
Можна з упэўненасцю сказаць, што ў школах раёна вядзецца актыўная работа па выхаванні ў маладога пакалення грамадзянскасці, патрыятызму; ветэранам вайны і працы, былым вязням канцэнтрацыйных лагераў аказваецца пасільная дапамога.
У вобласці наш раён будуць прадстаўляць настаўнік матэматыкі Боркавіцкай сярэдняй школы Ала Міхайлаўна Лукашонак і выкладчык англійскай мовы Антонаўскай пачатковай школы Ірына Яўгенаўна Мілашэвіч.
Пажадаем ім удачы!
Т. ВАШКЕВІЧ,
метадыст раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *