«Вулiца праблемная мая»

Общество

Так называлася заметка, апублікаваная ў 95 нумары газеты.
У ёй узнімаліся пытанні рамонту вуліцы Карла Маркса г. Верхнядзвінска. Па даручэнні намесніка старшыні райвыканкама С. П. Валковіча публікацыя разгледжана кіраўніцтвам ДРУВП ЖКГ. Вось што адказаў выконваючы абавязкі дырэктара райжылкамунгаса А. В. Урбан:
«На падставе распрацаванага інстытутам «Віцебскаблрамбуд» праекта аб’екта № 83-07-1 «Рэканструкцыя вул. К. Маркса ў г. Верхнядзвінску», заключэння РУП «Белдзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці», адпаведнага Дазволу падраднай арганізацыяй — Верхнядзвінскім ПМС — было асвоена па стану на 1.01.2012 года 83 млн рублёў пры агульным кошце будаўніча-мантажных работ 2 млрд 427 млн рублёў.
Аб’ём бюджэтнага фінансавання аб’екта на бягучы год складае 710 млн рублёў, што дазволіць толькі завяршыць пракладку сеткі ліўневай каналізацыі, набыць помпавыя агрэгаты КНС, выканаць іх мантаж і мантаж запорнай арматуры.
Пасля карэкцiроўкі праекта і ўзгаднення яго з УП «Полацкгаз» Верхнядзвінскае ПМС прыступіла да працягу земляных работ. Тэрмін дзеяння Дазволу — да 31.12.2012 года.
Пры ўмове фінансавання аб’екта ў 2013 годзе (1 млрд 717 млн рублёў) будуць прадоўжаны работы па ўкладцы тратуара, абсталяванні газонаў, пашырэнні да 6 метраў праезджай часткі і аднаўленні асфальтабетоннага пакрыцця вуліцы.
Прадугледжаны таксама выраб і ўстаноўка бар’ернай агароджы для пешаходаў, рэканструкцыя сеткі ВЛ-0,4 кВ вулічнага асвятлення з заменай свяцільнікаў і асобных жалезабетонных апор».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *