Магазін у падарунак

Актуально Жизнь сельских Советов

Напярэдадні Новага года ў аграгарадку Бялькоўшчына адкрыўся магазін «Родны кут».


Дарыць на святы новыя гандлёвыя пункты ў райспажыўтаварыстве стала добрай традыцыяй. У мінулым годзе выдатны гандлёвы цэнтр атрымалі боркавіцкія жыхары, напярэдадні — каханавіцкія. На гэты раз Дзед Мароз са Снягуркай завіталі з падарункам у Бялькоўшчыну. У цэнтры вёскі, у зручным для жыхароў месцы, з’явіўся магазін тавараў паўсядзённага попыту «Родны кут».
-Пабудаваць гандлёвы пункт у гэтым месцы прымусіла само жыццё, — расказвае старшыня райспажыўтаварыства І. А. Тамашэвіч. — Стары размяшчаўся на ўскрайку вёскі, у нязручным памяшканні, пакупнікам хадзіць туды было далёка, выручка не расла. Вырашылі паправіць сітуацыю: у Бялькоўшчыне ж пражывае 320 чалавек, многія працуюць у горадзе, каб заваяваць пакупнікоў, патрэбны прывабныя ўмовы. Вось і прынялі рашэнне ўзвесці ў цэнтры аграгарадка новы сучасны магазін.
Рашыцца на будаўніцтва ў фінансава напружаны час дапамаглі спрыяльныя абставіны. У райпо быў ужо дабротны зруб магазіна, які перавезлі ў Бялькоўшчыну, тут удалося выкарыстаць наяўны фундамент. Усё астатняе рабілі нанава: столь, сцены, падлогу, ацяпленне. Працавалі гаспадарчым спосабам — сваё майстэрства спаўна праявіла будаўнічая брыгада на чале з намеснікам райпо па будаўніцтву А. Н. Тамулёнкам.
Магазін насыцілі новым сучасным абсталяваннем, вітрынамі, халадзільнымі ўстаноўкамі, тэрміналам. Выбралі ўтульны дызайн з ноткамі сельскага стылю.
-Такі ж магазін увялі ў строй летам у Казуліне, — дадае Ірына Анатольеўна. — На выгляд невялікі, але зручны і ёмкі. Абыйшоўся ён райпо ў 500 млн рублёў. Але акупіцца павінен спаўна. Плануем рост выручкі ўтрая — мінімум 150 млн рублёў у месяц.
Каб дасягнуць мэты, знешняга выгляду мала. Патрэбен багаты і разнастайны асартымент тавараў па прыдатных цэнах. Гандлёвыя работнікі насыцілі прылаўкі свежымі мяснымі і рыбнымі вырабамі, паўфабрыкатамі, каўбасамі, бакалеяй, напіткамі, гароднінай, кандытарскай прадукцыяй уласнай вытворчасці, таварамі прамысловай групы. На паліцах з’явіліся шыльды з аб’яўленнем скідак — перад Новым годам яны асабліва адчувальныя.
Аб тым, што магазін будзе запатрабаваны, сведчыла актыўнасць вяскоўцаў, якія прыйшлі на яго адкрыццё. Вясёлыя Дзед Мароз і Снягурачка віталі гасцей і забаўлялі святочнымі жартамі і вершамі. Важкай выручкі магазіну і ўдалых пакупак наведвальнікам пажадалі старшыня раённага Савета дэпутатаў І. Ф. Козел, намеснік старшыні райвыканкама А. А. Барздыка, старшыня Бялькоўшчынскага сельвыканкама З. І. Хадаронак, старшыня райспажыўтаварыства І. А. Тамашэвіч, в. а. галоўнага інжынера ААТ «Бялькоўшчына» У. У. Фесін.
Пакупнікі адразу ж выстраіліся ля прылаўкаў і задалі работы прадаўцу Т. І. Нікалаёнак. Святы на парозе — трэба запасціся прадуктамі, а яны тут свежыя і прывабныя.
-У будучым годзе «падарым» магазін вёсцы Вусце, — з задавальненнем назірае за бойкім гандлем Ірына Анатольеўна. — Сельскія жыхары павінны мець добрую гандлёвую сетку, як і гарадскія.
Райспажыўтаварыства ў вёсцы — па-за конкурсам, ніхто не справіцца са складаным і працаёмкім гандлёвым абслугоўваннем сельскага насельніцтва так, як гэта арганізацыя. Пажадаем ёй умацавання, а наведвальнікам — задавальнення ад пакупак.
С. ДЗВІНСКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



3 комментария по теме “Магазін у падарунак

  1. И правда неплохая задумка райпо, выразившаяся в действии и реализации. Действительно, до открытия ЭТОГО магазина жителям Бельковщины приходилось бегать на Гейженово, либо покупать необходимое по дороге домой с работы. Успехов в новых начинаниях, хорошего ассортимента, конкурентноспособности и постоянных покупателей коллективу магазина (и райпо) от души желаю!

  2. ой!!! какая знакомая Снегурочка Ивановна!!!))) С Новым годом!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *