Разгледжана ў райвыканкаме

Райисполком

Работа ДРУВП ЖКГ па ўтрыманні жыллёвага фонду, аб’ектаў водазабеспячэння і вулічнай сеткі ў населеных пунктах абмеркавана на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

Як вынікае з паведамлення дырэктара райжылкамунгаса І. А. Буйніцкага, на пачатак бягучага года агульная плошча жыллёвага фонду, якую абслугоўвае прадпрыемства, складала 138,7 тысячы квадратных метраў. На тэхнічным абслугоўванні знаходзіцца 228 пад’ездаў, 222 з іх абсталяваны запорна-перагаворнымі прыладамі.
Участак водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі ўтрымлівае 63 артэзіянскія свідравіны, 34 воданапорныя вежы, 4 станцыі абезжалезвання, 123 водаразборныя калонкі, 64 пажарныя гідранты, 120 шахтных калодзежаў, 135 кіламетраў водаправоднай сеткі, 6 ачышчальных збудаванняў, 11 каналізацыйна-напорных станцый, 34,2 км каналізацыйных сетак.
На капітальны рамонт жыллёвага фонду летась з раённага бюджэту было выдзелена 210,4 млн рублёў, адлічэнні наймальнікаў склалі 490,6 млн рублёў. У 2012 годзе з раённага бюджэту выдзелена 609 млн рублёў, адлічэнні наймальнікаў чакаюцца ў памеры 869,2 млн рублёў.
Акрамя капітальнага рамонту жыллёвага фонду, вядзецца і бягучы рамонт. Сёлета на гэтыя мэты выдзелена 131 млн рублёў і па стану на 1 кастрычніка яны асвоены. Адрамантавана 2,1 тыс. квадратных метраў мяккага дахавага пакрыцця, выкананы рамонт швоў-стыкаў сценавых панеляў у колькасці 1 тыс. м. п.
Разам з тым, недахоп фінансавання не дазволіў у поўнай меры вырашыць праблемныя пытанні па рамонту дахавага пакрыцця шматкватэрных жылых дамоў. Найбольш востра ставіцца гэта пытанне ў г. Верхнядзвінску і вёсцы Валынцы.
Недастаткова рашаюцца таксама праблемы якаснага водазабеспячэння сельскіх населеных пунктаў. Водастраты за 8 месяцаў склалі 29,3%. Зноў жа асноўная прычына — востры недахоп грашовых сродкаў для капітальнага і бягучага рамонту водаправодных сетак, недастаткова актыўнае ўкараненне энергазберагаючых мерапрыемстваў, адсутнасць неабходнай колькасці тэхнікі для аператыўнага рашэння аварыйнай сітуацыі. Найбольш праблемныя ўчасткі водакарыстання: вёскі Росіца, Бігосава, Шайцерава, Антонава, Дзёрнавічы, Юзеэфова, Ігналіна, Задзежжа, Новікі, Свіраўшчына, Валынцы.
З 63 артэзіянскіх свідравін, якія знаходзяцца на балансе райжылкамунгаса, 6 не маюць зон санітарнай аховы, а 15 свідравін закансерваваны.
На работы па добраўпарадкаванню ў бягучым годзе было выдзелена з раённага бюджэту 2390,5 млн рублёў, па стану на 1 кастрычніка асвоена 2247,4 мільёна. Дадаткова выдзеленае фінансаванне асвоена на 100%, асвоена таксама 200 мільёнаў рублёў спонсарскай дапамогі. На вуліцах і плошчах Верхнядзвінска высаджана 150 тысяч кветак, 61 дрэва, 275 кустоў.
Аднак недастаткова вядзецца работа па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый, несвоечасова грэйдзіруюцца вуліцы з пясчана-гравійным пакрыццём.
Раённы выканаўчы камітэт абавязаў ДРУВП ЖКГ з мэтай адшукання дадатковых фінансавых сродкаў на належнае падтрыманне жыллёвага фонду прыняць вычарпальныя меры па выкананні задання па дадатковых платных паслугах насельніцтву па выніках 2012 года ў памеры не менш 130% да ўзроўню мінулага года.
Неабходна знізіць пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасць насельніцтва за атрыманыя жыллёва-камунальныя паслугі па стану на 1 снежня бягучага года да 34,1 млн рублёў; арганізаваць рамонтныя работы па аднаўленні дахавых пакрыццяў, швоў на стыках сценавых панеляў, дымаходаў, асобных падвальных і дахавых памяшканняў, камунальных жылых дамоў.
Вызначаны канкрэтныя тэрміны для правядзення іншых работ. Так, да 15 лістапада трэба правесці адвод зон санітарнай аховы артэзіянскіх свідравін у вёсках Бароўка, Дубровы, Атокі, г. п. Асвея; да 1 ліпеня наступнага года выканаць тампанаж 10 свідравін.
Старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі ДРУВП ЖКГ, ДБУ-4, ДРБУ-143 абавязаны прыняць вычарпальныя меры па асваенні грашовых сродкаў на рамонт і абслугоўванне вуліц сельскіх населеных пунктаў.
* * *
Заслухаўшы інфармацыю галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы В. У. Галяковіча аб медыцынскім абслугоўванні насельніцтва і мерах па яго паляпшэнні, раённы выканаўчы камітэт прызнаў работу ў гэтым напрамку недастаковай.
Прынятае рашэнне абавязвае ўстанову здароўя сумесна з арганізацыямі раёна забяспечыць 100-працэнтную дыспансерызацыю насельніцтва з наступным якасным аздараўленнем і рэабілітацыяй. Да 1 студзеня 2013 года неабходна завяршыць штогадовы прафілактычны агляд; да 15.12.2012 года — падрыхтаваць абгрунтаванне і заданне на праектаванне аб’ектаў «Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй і будаўніцтва прыбудовы паліклінікі ЦРБ» і «Капітальны рамонт будынка дзённага стацыянара ЦРБ»; да 1.01.2013 года — завяршыць бягучы рамонт дзіцячага аддзялення, рамонтна-будаўнічыя работы на аб’екце «Капітальны рамонт хірургічнага аддзялення ЦРБ».
У наступным годзе плануецца набыць за кошт сродкаў раённага бюджэту дыхальны апарат для нованароджаных, манітор фетальны экспертнага класа, апарат дэнтальны стаматалагічны.
Кіраўнікі арганізацый раёна павінны забяспечыць абавязковае праходжанне сваімі работнікамі папярэдніх і перыядычных аглядаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *