Супрацоўнікамі РУП «Белмытсервіс» г. Верхнядзвінска пры даглядзе аўтамабіля «Вольва», які вёз груз з Латвіі ў Расію, выяўлена незаяўленага тавару на 5 484 575 000 беларускіх рублёў.
Гаспадар груза заявіў да мытнага афармлення блокі сілкавання, замкі, пераключацелі, рэле, раз’ёмы і іншыя віды электратавараў, а на справе ў кузаве аказаліся няўказаныя ў дакументах біяметрычны тэрмінал, радыёдэталі, кусачкі, манікюрны інструмент.
Для таго, каб выявіць незаяўлены тавар, мытнікам давялося поўнасцю выгрузіць яго, пералічыць грузавыя месцы, ускрыць і праверыць 1228 скрыняў з таварам. Праведзеная работа дала вынік — выкрыта спроба незаконнага заніжэння памеру мытных плацяжоў.
Віцебскай мытняй вядзецца адміністрацыйны працэс па ч.5 арт.14.1 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь.
С. АЛЯКСАНДРАВА.