Маленькая батарэйка — вялікія праблемы

Экологическая страница "Крынічка"

У наш побыт трывала ўвайшлі мабільныя тэлефоны, персанальныя камп’ютары, ноўтбукі, плееры… Многія з тэхнічных навінак маюць патрэбу ў аўтаномных крыніцах сілкавання, у прыватнасці, батарэйках. Аднак любыя батарэйкі рана ці позна даводзіцца выкідваць.

І пачынаецца іх другое «жыццё», звязанае з патэнцыяльнай небяспекай для навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека.
Чым жа яны небяспечныя? Утрыманнем ртуці, свінцу, кадмію, волава, нікелю, цынку, магнію. Паколькі ў Беларусі практычна адсутнічае сістэма ўтылізацыі батарэй (за выключэннем аўтамабільных акумулятараў), батарэйкі выкідваюць, як правіла, на звалкі. А большасць палігонаў для адходаў не абсталяваны сучаснай фільтрацыйнай аховай, і начынне батарэек пасля разбурэння корпусу бесперашкодна трапляе ў грунтовыя воды.
Цяжкія металы з батарэек маюць уласцівасць накаплівацца ў арганізме чалавека, і нават невялікая іх колькасць уяўляе рэальную небяспеку. Трэба падкрэсліць, што адна пальчыкавая батарэйка можа атруціць кубаметр глебы або 400 літраў вады.
Дзе ж выйсце? Батарэйкі ўсіх відаў павінны збірацца ў спецыяльныя кантэйнеры і змяшчацца ў адпаведныя сховішчы. У нашым горадзе такія кантэйнеры ёсць пакуль што ў «Доме гандлю» і магазіне «Тэхніка ў быце». Для тых, хто не мае магчымасці рэгулярна наведваць гэтыя гандлёвыя прадпрыемствы, наступныя парады:
выкарыстоўваце акумулятарныя батарэйкі, купляйце батарэйкі з маркіроўкай «Без ртуці», «Без кадмію», шукайце аднадумцаў і ўстанаўлівайце ёмістасці для збору выкарыстаных батарэек, затым здавайце ў ААТ «Віцебскаблрэсурсы».
Я. МІШУТА,
вядучы спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *