Майстры і мастакі Верхнядзвіншчыны

Актуально Общество

А. МАКЕЕНАК, дырэктар раённага Дома рамёстваў.

Народныя майстры Верхнядзвіншчыны.

 

Л. Е. Далгова, І. М. Салаўёва, Р. Ф. Шыпіла, А. В. Макеенак, Г. Цыра (злева направа).

 

С. У. Гендзік, А. А. Вядзеніна, А. В. Макеенак.

 

Народнае мастацтва Віцебскага паазер’я мае багатую гісторыю свайго развіцця і надзвычай таленавітых майстроў, якія сёння працягваюць і прымнажаюць старадаўнія рамесныя традыцыі. Самабытныя творы народных майстроў і мастакоў дэманструюць прыгажосць нашага краю, талент і багатую фантазію народа. Віцебскім абласным навукова-метадычным цэнтрам народнай творчасці ў 2011 годзе надрукаваны кнігі «Народныя сувеніры Віцебшчыны», «Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны». У гэтых выданнях размешчына інфармацыя аб майстрах Верхнядзвіншчыны, змешчаны імёны ўдзельнікаў выстаў, творы вядучых майстроў і мастакоў народнай творчасці ў традыцыйных тэхніках народнага мастацтва, народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў раённага Дома рамёстваў.
У кнігу «Народныя сувеніры Віцебшчыны» увайшлі Т. У. Дзямешка з в. Жыгулі — кераміка; В. Л. Шумская з в. Жыгулі — саломапляценне; Т. М. Цыра з в. Бароўка — ручное ткацтва; К. М. Жалюк з в. Бігосава — маляванкі; І. М. Салаўёва з г. Верхнядзвінска — ткацтва, вышыўка, карункапляценне; Л. П. Прашкевіч з г. Верхнядзвін-ска — ткацтва на кроснах.
У кнізе «Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны» змешчана інфармацыя аб С. У. Гендзік з в. Бігосава — кавальства; Р. Ф. Сардыка з г. Верхнядзвінска — шапавальства; А. І. Мядзюце з в. Яніна — жывапіс; В. П. Сімановічы з в. Шайцерава — жывапіс; К. Н. Піскуновічы з аг. Сар’я — жывапіс. Таксама ўручаны дыпломы майстрам за высокі творчы патэнцыял і актыўны ўдзел у раённых і абласных выставах. Гэтыя ўзнагароды атрымалі A. M. Малаток, Р. Ф. Шыпіла, Л. Е. Далгова, Г. В. Тушкіна і маладое дараванне Галіна Цыра. Мы ганарымся майстрамі, якія праслаўляюць наш родны Верхнядзвінскі край. Жадаем усім творчых поспехаў, шмат новых ідэй. Запрашаем да супрацоўніцтва ўмельцаў народнай творчасці, якія могуць перадаць сваё майстэрства маладому пакаленню.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *