Да ветэранаў з павагай


Нядаўна абвастрэнне хваробы вымусіла мяне звярнуцца за дапамогай у цэнтральную раённую бальніцу. Трапіў на прыём да ўрача А. Я. Кім. Гэта маладая жанчына працуе ў раёне нядаўна, але, па ўсяму бачна, спецыяліст кваліфікаваны. І што вельмі кранула — адносіцца да пацыентаў з непадробнай увагай і добразычлівасцю. Між тым іншы раз даводзіцца чуць ва ўстановах здароўя: «Дзядуля, колькі табе гадоў? Навошта лячыцца?».
Анна Яўгенаўна, наадварот, адносіцца да ветэранаў з павагай. Пабольш бы такіх медыкаў.
В. КАЎШОЎ,
жыхар г. Верхнядзвінска.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *