Арачнікі запатрабаваны

Актуально Экономика

У ААТ «Верхнядзвінскі райаграсервіс» асвоены новы від прадукцыі — тэнтавыя арачныя збудаванні.

Яны ўяўляюць сабой збудаванні з металічных каркасаў, абцягнутыя спецыяльным тэнтавым матэрыялам. Плошча значная: 80 метраў у даўжыню і 12, 15, 18 метраў (на выбар заказчыка) у шырыню. Гэтыя велізарныя палаткі можна выкарыстоўваць для захоўвання тэхнікі, як складскія памяшканні і нават для ўтрымання жывёлы. Аказваецца, яна адчувае тут сябе камфортна нават у маразы.
Распрацоўшчыкамі новага віду прадукцыі сталі інжынеры В. Мікель і А. Нікулін. Металічныя канструкцыі — уласнай вытворчасці, закупляецца толькі тэнтавы матэрыял. Мантаж арачных збудаванняў ажыццяўляе спецыяльна створаная брыгада.
Хутка ўзводзімыя, кампактныя, зручныя, прывабныя на выгляд арачнікі прыйшліся да спадобы сельгасвытворцам раёна. Тэнтавыя збудаванні ўстаноўлены ў КУПСП «Лявонішана», ААТ «Сакалоўшчына» і «Антонава-Агра». На чарзе — КУПСП «Верхнядзвінскі», «Каханавічы», «Асвейскі» і ААТ «Бялькоўшчына».

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *