З’явіліся верхнядзвінскія настойкі


Вытворчасць віннага цэха Верхнядзвінскага хлебазавода удасканальваецца. Узяты накірунак на выпуск новай, высакаякаснай прадукцыі.

Як вядома, у прамысловасці данага профілю з’явілася тэндэнцыя да скарачэння аб’ёмаў выпуску пладова-ягадных він. Вось і вінны цэх нашага хлебазавода нядаўна атрымаў ліцэнзію Дзяржстандарту на вытворчасць настоек.
Ужо асвоены выпуск трох найменняў: «Хлебный аромат», «Тёщин гостинец» (лимонная) і «Тёщин гостинец» (махито-классик). Рыхтуюцца да сертыфікацыі яшчэ тры настойкі: «Яблоко освежающее», «Тёщин гостинец» (чёрносмородиновая) і «Яблочно-чёрносмородиновая» (полусладкая).
У саставе настоек якасныя і экалагічна чыстыя кампаненты: спірт этылавы харчовы вышэйшай ачысткі і натуральныя араматызатары. Частка настоек вырабляецца з прымяненнем сокаў уласнай вытворчасці — яблычнага і чорнапарэчкавага.
Людміла АРЛОВА.



1 комментарий по теме “З’явіліся верхнядзвінскія настойкі

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *