З дапамогай фонду занятасці


Для правядзення сацыяльна значных і грамадскіх работ пад праграму добраўпарадкавання горада і раёна з дзяржаўнага фонду занятасці насельніцтва сёлета выдзелена 180 млн руб.

Без перабольшвання можна сказаць, што ва ўпарадкаванні Верхнядзвіншчыны прымаюць удзел усе яе жыхары і працоўныя калектывы. У тым ліку Цэнтр занятасці насельніцтва раёна, які загадзя вывучае патрэбы ў рознага віду работах па сельскіх Саветах, гаспадарках, прадпрыемствах і арганізацыях, затым размяркоўвае асігнаванні і рабочую сілу.
Грошы, як бачна, былі выдзелены немалыя. Яны накіраваны ў сельскія Саветы, а таксама ў ДРУВП ЖКГ, ААТ «Верхнядзвінскі лясгас». Работы выконваліся беспрацоўнымі, якія знаходзяцца на ўліку ў Цэнтры занятасці. 50% каштарыснай вартасці аб’ёму работ выдаткоўвалася на набыццё матэрыялаў, сыравіны і прылад і столькі ж на заработную плату.
Па такой схеме працавалі і вучнёўскія вытворчыя брыгады, занятыя на рамонтных работах па падрыхтоўцы школ да новага навучальнага года. Пад праграму другаснай занятасці вучнёўскай моладзі з фонду занятасці было выдзелена 122,7 млн рублёў, якія скарысталі 10 школ раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *