Крос вызначыў мацнейшых

Спорт

У канцы мінулага месяца адначасова адбыліся раённы асенні крос і адкрытае першынство ДЮСШ па лёгкаатлетычнаму кросу. Каманды агульнаадукацыйных школ былі падзелены на тры групы. У першай перамаглі юныя спартсмены Валынецкай СШ, у другой — Сар’янскай СШ, у трэцяй — Лявонішанскай базавай школы. Лепшыя вынікі ў асабістым заліку паказалі Вікторыя Язерская (СШ № 2) і Аляксандр Сіманаў (Валынецкая СШ).
У адкрытым першынстве дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы вызначыліся Юліяна Дарожка (СШ № 2), Кірыл Амельчанка (СШ № 2), Святлана Скрыпко (Сар’я), Георгій Лук’янаў (СШ № 2), Яна Губская (гімназія) і Максім Граноўскі (гімназія).
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі ДЮСШ і грашовымі прызамі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *