Будзе новая АТС


Пачаліся падрыхтоўчыя работы па замене ранейшай аўтаматычнай тэлефоннай станцыі каардынатнага тыпу ў в. Шайцерава на новую, па тэхналогіі NQN.

Гэта станцыя з ліку самых сучасных сістэм. Яна гарантуе дасканалую тэлефонную сувязь і значна пашырыць спектр паслуг электрасувязі. Акрамя Інтэрнета і інтэрактыўнага тэлебачання, якімі ўжо карыстаюцца абаненты Шайцерава і блізкіх да яго вёсак, з’явіцца магчымасць устанавіць CLIP — вызначальнік нумара, ад якога паступіў званок. Можна будзе рабіць пераадрасацыю нумара, карыстацца танальным (паскораным) наборам і г. д.
На працягу лістапада новая АТС будзе ўстаноўлена. Адпаведна прыйдзецца замяніць усе існуючыя нумары хатніх і вытворчых тэлефонаў. Па якой схеме — раённы вузел электроннай сувязі праінфармуе шайцераўскіх абанентаў пазней.
Л. ФЁДАРАВА.



1 комментарий по теме “Будзе новая АТС

  1. Когда же до д. Жигули дойдет интернет?
    Ранее в газете писали что в 2012 году.

    Акрамя Інтэрнета і інтэрактыўнага тэлебачання, … абаненты Шайцерава і блізкіх да яго вёсак….

    Больше конкретики? Каких вёсак? Перечислите!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *