Браканьеры не сунiмаюцца

Актуально Экологическая страница "Крынічка"

Работа міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету заўсёды накіравана на ажыццяўленне кантролю па захаванні прыродаахоўнага заканадаўства, выяўленні фактаў браканьерства, незаконнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Гэта работа праводзіцца комплексна, з задзейнічаннем наяўных сіл і сродкаў. Асноўныя намаганні накіраваны на выяўленне асабліва цяжкіх правапарушэнняў у сферы прыроднага заканадаўства. Сёлета супрацоўнікамі інспекцыі выяўлена 14 парушэнняў з прыкметамі крымінальных дзеянняў, узбуджана 13 крымінальных спраў, у тым ліку 5 па паляванню і 8 па рыбалоўству. Так, у час веснавога нерасту рыбы два жыхары Расонскага раёна на возеры Усвечча лавілі рыбу сеткамі, улоў склаў 26 асобін рыбы розных відаў. У выніку дадзеныя грамадзяне нанеслі шкоду навакольнаму асяроддзю ў памеры 80700000 рублёў. Яны прыгавораны да штрафу ў памеры 60 базавых велічынь (6 мільёнаў рублёў) кожнаму з аднаўленнем шкоды.
У верасні жыхар Верхнядзвінскага раёна і жыхар Расонскага ў адну з начэй каля вёскі Залессе, што на Расоншчыне, здабылі дзікага кабана без належнага на тое дазволу. Шкода навакольнаму асяроддзю склала 6 мільёнаў рублёў. Па гэтаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
З прыведзеных прыкладаў можна зрабіць вывад, што некаторых грамадзян не палохаюць ні вялікія штрафы, ні пагроза крымінальнага пакарання.
Аб фактах браканьерства просім звяртацца ў нашу інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне «гарачай лініі» 5-73-13 або па адрасу: г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, 193-2.
В. ГАНЧАРОНАК,
дзяржінспектар Верхнядзвінскай
міжраённай інспекцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *