Верхнядзвінск лідар рэспубліканскіх «Дажынак»

Актуально Общество

Сёння ў Горках пачынаецца рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі-2012».


У вялікім рэспубліканскім свяце ўраджаю прымуць удзел прадстаўнікі Верхнядзвіншчыны.
Нашы хлебаробы стабільна ўваходзяць у лік лепшых у рэспубліцы. І гэта пры тым, што вырошчваюць хлеб на цяжкіх паўночных землях, якія не вылучаюцца ўрадлівасцю. Сёлета ў раёне атрыманы рэкордны ўраджай збожжа — 88 тысяч тон, ураджайнасць дасягнула 34,8 цэнтнера з гектара. Верхнядзвінскі раён прызнаны пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва па ўборцы зерневых і зернебабовых культур — яму прысуджана першае месца! На «Дажынкі-2012» запрошаны старшыня райвыканкама І. І. Марковіч, першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама У. У. Быкаў і пераможцы спаборніцтва ў асобных намінацыях: дырэктар ААТ «Шайцерава» М. П. Гумнянкоў — другое месца сярод сельскагаспадарчых арганізацый; дырэктар ААТ «Прудзінкі» В. А. Краснік — трэцяе месца сярод сельскагаспадарчых арганізацый; старшы камбайнер ААТ «Шайцерава» У. В. Шкіндзер — трэцяе месца сярод экіпажаў зернеўборачных камбайнаў; старшы камбайнер ААТ «Прудзінкі» С. У. Гапановіч і камбайнер А. А. Пілюшын — першае месца сярод маладзёжных экіпажаў; вадзіцель ААТ «Шайцерава» М. Л. Магер — трэцяе месца сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа; вадзіцель ААТ «Прудзінкі» Л. С. Іваноў — першае месца сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы збожжа.
Віншуем удзельнікаў «Дажынак» і ўсіх хлебаробаў раёна з высокай перамогай і жадаем новых дасягненняў у працы!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *