Ушаноўваем ветэранаў

Актуально Жизнь сельских Советов

Аб узроўні дабрабыту народа сведчыць той факт, як дзяржава клапоціцца аб сваіх пенсіянерах. У гэтым сэнсе нашым бабулькам і дзядулькам пашанцавала. У ААТ «Шайцерава», дзе працую, вельмі сур’ёзна адносяцца да таго, каб парадаваць сваіх акцыянераў, якія заслужылі працоўны адпачынак.


У святы для іх рыхтуюць падарункі, запрашаюць у мясцовы клуб на канцэрт. Без увагі не застаецца ні адзін чалавек, а іх тут каля дзвюхсот. Гэта не толькі пенсіянеры, якія жывуць у Шайцераве, але і ў суседніх вёсках Міхайлова, Хрусцялёва, Жыгулі і іншых.
Толькі сёлета ў нас 28 юбіляраў, якім споўнілася ад 55 да 90 гадоў. Гэтыя людзі і сёння ў страі — такой бадзёрасці можна толькі пазайздросціць. Тамара Аляксандраўна Шкіндзер жыве ў вёсцы Ракусіна. Яна ўсё жыццё працавала ў сельскай гаспадарцы, а сёлета адзначае 90-годдзе. А Таццяна Адамаўна Багдановіч і сёння працуе даяркай на МТФ Шайцерава. Жанчыне споўнілася 55 год, але яна разам з маладымі ў ліку перадавых жывёлаводаў. Васіль Рыгоравіч Казлоў 28 год аддаў Шайцераўскаму свінагадоўчаму комплексу — ён адзначае 60-годдзе. Леанід Канстанцінавіч Пірог усё жыццё працаваў жывёлаводам. А Валерый Іванавіч Шаўчук і сёння трактарыст у вёсцы Жыгулі, яму споўнілася 65 год. Васіль Іванавіч Папковіч таксама працаваў трактарыстам. У гэтым годзе адзначае 70-годдзе.
Жадаем усім нашым ветэранам здароўя, доўгіх год жыцця. І запрашаем усіх на святочны канцэрт у Шайцераўскі СДК, які адбудзецца 28 верасня ў 15 гадзін. Вас чакаюць сюрпрызы, падзякі і святочны настрой!
І. ГРЫГАРАШ,
дырэктар Шайцераўскага СДК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *