Датэрміновае галасаванне пачнецца ў аўторак

Актуально

Як паведаміў журналістам сакратар Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі пятага склікання пройдзе з 18 па 22 верасня ўключна.
Выбарчае заканадаўства Беларусі дакладна рэгламентуе парадак арганізацыі датэрміновага галасавання: «Грамадзяне, якія па якой-небудзь прычыне не могуць прыйсці на выбарчыя ўчасткі ў дзень выбараў, могуць прагаласаваць загадзя. Афіцыйнага тлумачэння, чаму грамадзянін намераны галасаваць датэрмінова, не патрабуецца».
Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках, створаных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых стацыянарных лячэбна-прафілактычных установах. Там галасаванне пройдзе толькі ў дзень выбараў — 23 верасня 2012 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *