18 верасня пачынаецца датэрмiновае галасаванне

Актуально

18 верасня пачынаецца датэрміновае галасаванне. Яно будзе праходзіць  па 22 верасня ўключна. Асноўны дзень галасавання — 23 верасня.

Усе ўчасткі гатовы прыняць выбаршчыкаў. Напярэдадні адбылося пасяджэнне старшынь участковых камісій, якія пацвердзілі поўную гатоўнасць да работы. Абсталяваны памяшканні, кабінкі для галасавання. Устаноўлены новыя скрыні для бюлетэняў, выкананыя з празрыстага пластыку. На ўчастках іх па дзве — для датэрміновага галасавання і на асноўны дзень выбараў.
На ўсіх участках звераны спісы выбаршчыкаў, размешчана неабходная дакументацыя. На інфармацыйных стэндах — партрэты і перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у дэпутаты. Каб людзі маглі ўважліва з імі азнаёміцца, усё ўзважыць і зрабіць канчатковы выбар.
-Усе нашы выбаршчыкі добра інфармаваны, — заўважае старшыня ўчастковай камісіі па Шайцераўскаму выбарчаму ўчастку № 9 Р. М. Майсюк. — Разнесены запрашэнні з датай і часам правядзення выбараў, у тым ліку і датэрміновага галасавання. Жадаючым прагаласаваць на даму дастаткова звярнуцца ў камісію з вуснай заявай па тэлефоне.
У спісе выбаршчыкаў на гэтым участку 788 чалавек. Каля 150 з іх звычайна галасуе на даму. Вяскоўцы — людзі занятыя, таму многія скарыстоўваюць сваё права на датэрміновае галасаванне.
Выбары адкрытыя і празрыстыя. На іх будуць прысутнічаць назіральнікі ад працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, дэпутацкага корпусу.
Людміла АРЛОВА.
НА ЗДЫМКУ: Шайцераўскі выбарчы ўчастак № 9 гатовы прыняць выбаршчыкаў. Апошнія рабочыя моманты ўдакладняюць старшыня ўчастковай камісіі Р. М. Майсюк і член камісіі М. М. Бандаронак.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *