Вылучаны кандыдат у члены Савета Рэспублікі

Актуально

На сумесным пасяджэнні Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў разгледжана пытанне «Аб вылучэнні кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання».

Выступаючы на пасяджэнні, старшыня райвыканкама І. І. Марковіч унёс прапанову вылучыць кандыдатам у члены Савета Рэспублікі генеральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз» Пятра Пятровіча Шэршэня. Кіраўнік раёна адзначыў, што, працуючы ў верхняй палаце парламента ў бягучым скліканні, Пётр Пятровіч многае зрабіў для сваіх выбаршчыкаў. У нашым раёне пад яго непасрэдным кіраўніцтвам пракладзены газаправод у Асвею, газіфікаваны іншыя населеныя пункты. Газавая гаспадарка не толькі забяспечвае эканамічны рост, але і з’яўляецца ўзорам культуры працы, добраўпарадкавання, арганізацыі адпачынку і спорту, што гаворыць аб моцных дзелавых якасцях кіраўніка, шырыні светапогляду, уменні працаваць з людзьмі.
Кандыдатуру падтрымалі ўсе члены раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якія гаварылі аб тым, што актыўны ўдзел прымаў П. П. Шэршэнь у сацыяльных праектах раёна, выконваў наказы выбаршчыкаў.
Прынята рашэнне вылучыць кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Пятра Пятровіча Шэршэня, генеральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз», жыхара г. Віцебска, беспартыйнага, пражываючага на тэрыторыі вобласці 40 гадоў.
Дзякуючы за давер, П. П. Шэршэнь запэўніў, што ў выпадку абрання яго на высокую пасаду зробіць усё дзеля забеспячэння дабрабыту сваіх выбаршчыкаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *