Змагаемся з п’янствам

Актуально Человек Общество Закон

Прафілактыка п’янства, барацьба за зніжэнне ўзроўню спажывання алкаголю з’яўляецца неад’емнай часткай работы органаў унутраных спраў. У нашым раёне з пачатку бягучага года да адміністрацыйнай адказнсці за распіццё ў грамадскіх месцах і з’яўленне ў нецвярозым стане прыцягнута 453 асобы, у тым ліку 12 — за ўжыванне піва і слабаалкагольных напояў. Штрафы склалі 28 365 000 рублёў.


Выяўлена 18 выпадкаў самагонаварэння. З незаконнага абароту канфіскавана 14 літраў фальсіфікаваных спіртных напояў і 1731,5 літра самагону і бражкі, адабраны два самагонныя апараты.
Тут трэба адзначыць, што дзякуючы планамернай, праводзімай з году ў год рабоце міліцыі ў гэтым напрамку, удалося істотна стабілізаваць сітуацыю з незаконным абаротам алкаголю. У месцах масавага знаходжання грамадзян, навучальных установах, адміністрацыйных будынках, грамадскім аўтатранспарце размешчаны інфармацыйныя лісты з указаннем тэлефонаў «гарачай лініі» РАУС і палка ППСМ Упраўлення ўнутраных спраў, іншы матэрыял, накіраваны на барацьбу з п’янствам і алкагалізмам. Сёлета на «гарачую лінію» паступілі тры тэлефанаванні.
Зніжэнню ўзроўню спажывання алкаголю садзейнічае і прынятае ў лютым рашэнне раённага выканаўчага камітэта «Аб упарадкаванні рэалізацыі алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў гандлёвых аб’ектах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна».
Аддзелам унутраных спраў праводзіцца пастаянная індывідуальная работа з асобамі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Пры ўзаемадзеянні з наркалагічнай службай раёна сёлета сем грамадзян накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый, восем — асуджаны.
Але выклікае занепакоенасць тое, што на фоне агульнага зніжэння колькасці правапарушэнняў высокай застаецца ўдзельная вага злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення, іх зарэгістравана 17, што складае 39,5% (па вобласці — 29,5%). Ад атручвання алкаголем сёлета памерлі пяць жыхароў раёна (за ўвесь мінулы год — такая ж колькасць). У ходзе службовай праверкі ўстаноўлена, што няякаснае спіртное набывалася ў прадпрыемствах райпо.
Пры вывучэнні грамадскай думкі на пытанне: «Ці з’яўляецца эфектыўнай барацьба з п’янствам і самагонаварэннем ў Вашым рэгіёне?», — 22,5% апытаных адказалі, што ўпаўне эфектыўная, 25% — не зусім эфектыўная, 17,5% — малаэфектыўная, 35% не змаглі даць пэўнага адказу.
Было зададзена і пытанне «Калі барацьба з п’янствам і самагонаварэннем не эфектыўная, то ў чым гэта праяўляецца?». 8,3% рэспандэнтаў указалі на распіццё спіртнога ў грамадскіх месцах, 19,4% — на недастатковую прафілактыку бытавога алкагалізму, 9,7% — на слабую прапаганду здаровага ладу жыцця, 18,1% — на невыяўленне кропак самагонаварэння, 7,6% — на продаж прадпрыемствамі гандлю спіртнога ў вячэрні і начны час.
Паважаныя чытачы! Калі вас хвалюе дадзеная праблема, калі вы не можаце спакойна глядзець на матчыны і дзіцячыя слёзы, сем’і, якія распадаюцца, тэлефануйце нам па нумарах 102, 5-33-02, МТС (8-029) 5141185, Velcom (8-029) 3103902.
І хто ведае, магчыма, ваша паведамленне выратуе чалавечае жыццё, якое магло абарвацца па віне ачмурэлага п’яніцы.
Тэлефоны працуюць кругласутачна. Ананімнасць гарантавана.



19 комментариев по теме “Змагаемся з п’янствам

  1. «У ходзе службовай праверкі ўстаноўлена, што няякаснае спіртное набывалася ў прадпрыемствах райпо»

    А откуда оно там взялось, выяснили?

  2. Слухайце, а можа знойдзецца тут той, хто падкажа, дзе можна набыць якаснае спіртное? Ну такое, каб галава потым не балела ды розум не страчваўся, каб пілося добра, душу грэла ды сэрца супакойвала. Ну такое, каб жонцы,дзецям ды маці можна было растлумачыць, што слёзы іхныя дарэмныя, што я ўжываю толькі якаснае, бо не ў райпо набываю)))

  3. А я вообще за натуральный «самогон» !!! А в Райпо все преобретают только там где еще не должны (плюс хороший откат!!!).

  4. То за зону трезвости выступали, а то качественного спиртного захотели.Пить меньше надо — тогда и проблем не будет!

  5. Дорогой читатель, а если просто перед обедом хочется бокал красного?

  6. Так все-таки любопытно, известно ли компетентным органам, откуда в райпо взялось некачественное спиртное? Может, редакция узнает подробности?

  7. Читатель, зона цвярозасці? Ды што Вы? Ні ў якім разе! Гэта ж так файна, перакуліў кілішак… І ніякай стомленасці, здаецца ўвесь свет ля тваіх ног… А да зорак так блізка… Нібы ў сапраўдным раі знаходзішся. Хіба не варта дзеля гэтага моманту жыць? А гэтыя несумленныя вытворцы, што вырабляюць няякаснае спіртное, пэўна, на чорта працуюць, у пекла нас пазаганяць хочуць.

  8. хороший алкоголь есть, суть в выпитом количестве…
    Почему не принять 50 грамм хорошего виски, красного вина или коньяка, конечно в своём большинстве случаев небелорусского производства, вполне допускаю

  9. Омар Хайям:
    Запрет вина – закон , считающийся с тем,
    Кем пьётся, и когда, и много ли, и с кем.
    Когда соблюдены все эти оговорки,
    Пить – признак мудрости, а не порок совсем.

  10. Читатель, ай малайчынка, добрыя словы. Толькі вось у маім атачэнні такіх вершаў чамусьці не ведаюць, што парўда, глынуўшы чароўнага напою і адчуўшы райскую асалоду,таксама прыгожа размаўляюць:
    Хай згіне той, хто страціўшы сумленне
    Шкадуе на гарэлку тры рублі,
    Гані яго, кідай у яго каменні,
    У смажны дзень вадзіцай не паі.

    Пасля гэткіх слоў настрой адразу ўздымаецца ўдвая. А жыццё, жыццё становіцца такім цудоўным… Вось яно!.. Шчасце. Самы час на другую нагу перакуліць, каб шчасце не кульгала.

  11. А для «Читателя» даю ответ: В сфере продажи алкоголя всегда присущ так называемый «откат». И пусть хоть один здесь скажет, что я не прав!!!

  12. Роману. Про откаты пишете с таким знанием дела. Имеете к ним прямое отношение?
    Кастусь,калі Вы і надалей будзеце складаць такія прыгожыя радкі пра «зялёнага змія», колькасць яго прыхільнікаў яшчэ больш папоўніцца. І сапраўды з’яўляецца жаданне, як Вы там кажаце «перакуліць». А калі сур’ёзна… Спадзявацца на тое, што беларусы стануць цвярозай нацыяй ў бліжэйшым будучым не прыходзіцца. Хаця, безумоўна, весці барацьбу з п’янствам неабходна. Проста не быць абыякавымі да таго, што адбываецца навокал. Ці звяртаемся ў адпаведныя органы, калі бачым пастаянна п’яных суседзяй, ці падлеткаў з поўнымі сумкамі спіртнога? Нажаль, большасць з нас жыве па прынцыпу -«мая хата з краю».

  13. Уважаемая Виктория! Советую Вам больше читать в Интернете. От туда и знания про откаты.

  14. Уважаемый Роман! Советую Вам фильтровать информацию из Интернета. Читайте классику, она всегда актуальна!

  15. Глупо все по этой теме…. Пить глупо. Для поднятия настроения пьют люди с отсутсвием фанатазии и умения создавать себе занятия по душе и без алкокоголя. И классиков приводить не стоит, они к сожалению из-за спиртного плохо закончили… И спорить про ограничения глупо — слишком серьезный доход от проджажи спиртного для государства — отсюда мононополия на производство и его продажу… Ксати отсюда и слухи про откаты, и они отнюдь не безоосновательны. Хотя всегда есть выбор — трезвый образ жизни. Я выбираю последнее, на протяжении последних 20 лет ни капли, и пеоверьте не жалею и не хочу никого слушать что рюмка- — это хорошо. Надо расслабиться — выберете спорт или секс (эндорфинов в мозг больше, удовольствия больше).

  16. Советы хорошие, но не каждому подходят.А вот Чехов сказал: «Если человек не пьёт, то невольно думаешь: а не сволочь ли он?».

  17. Не! пра якасць і колькасць ўжо позна гаварыць.Якасці ў тым, што п’ем—ніякай, адна атрута, а колькасці спажывання —забаронамі не зменшыш. Пра якасць жыцця трэба гаварыць!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *