Нашы на «Славянскiм базары»

Актуально Культура

У ХХІ фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прымае ўдзел праект нашага раёна «Верхнядзвінскі падворак».


У Віцебску ўрачыста і ярка адкрыўся ХХІ Міжнародны фестываль мастацтваў, на якім узнята 28 флагаў розных краін свету — удзельніц свята. На канцэртных афішах Летняга амфітэатра дзесяткі імён зорак эстрады, вядомых артыстаў кіно, музыкантаў, рэжысёраў. Удзел у фестывалі прымаюць звыш тысячы рамеснікаў і мастакоў, якія дэманструюць свае творы ў Горадзе майстроў, «Прыдзвінскім кірмашы» і вернісажы пад адкрытым небам.
Вялікі інтарэс у гледачоў выклікаюць не толькі знакамітыя імёны, але і маладыя творцы, а таксама калектывы і майстры народнай творчасці, сярод якіх сустракаюцца сапраўдныя самародкі. Ніхто не праходзіць паўз нашага «Верхнядзвінскага падворка», адкрытага на «Прыдзвінскім кірмашы». Гэта сапраўдны беларускі двор з багатымі гандлёвымі радамі і нацыянальнай кухняй райспажыўтаварыства, самабытнымі вырабамі Дома рамёстваў і задорнымі прыпеўкамі, песнямі і музыкай народных калектываў «Праект», «Ветэран» і «Боркавіцкія музыкі».
Акрамя ўдзелу ў «Прыдзвінскім кірмашы», нашы творцы будуць выступаць з 12 па 18 ліпеня на адкрытых канцэртных пляцоўках і дэманстраваць свае вырабы ў «Горадзе майстроў».

Наш кар.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *