З баявым настроем

Актуально

На сенажацях СП Дрысенскі», які ў іншых гаспадарках, ідзе корманарыхтоўка. Сёлета тут трэба нарыхтаваць 6638 тон сіласу, 11035 тон сенажу і 810 тон сена. Усяго трэба назапасіць 5000 тон кармавых адзінак. Праводзяць першы ўкос на плошчы 717 гектараў.

З адвозкай зялёнай масы спраўляецца С. Васільеў.

Убіраюцца шматгадовыя травы. На КВК-800 працуе У. Скрыпко, а на КГ-6 «Палессе» -Ю. Скрыпко. На адвозцы задзейнічаны М. Шыцік, С. Васільеў, С. Аўсюк. Дапамагаюць ім работнікі «Нафтана» В. Жыгулін і Ю. Еранькоў. На грабілцы МТЗ-82 з ГВБ 6,2 працуе С. Мароз.
Нарыхтаваная правяленая зялёная маса закладваецца ў сянажныя траншэі. З яе трамбоўкай паспяхова спраўляюцца М. Цуканаў на Амкадоры 332 і С. Сіняўскі на «Беларус»-2822. І гаручага, і неабходных запчастак хапае. Рабочы дзень пачынаецца з шасці гадзін раніцы. Людзі забяспечаны двухразовым харчаваннем. Разам з корманарыхтоўкай ў гаспадарцы вядзецца хімапрацоўка і хімпраполка кукурузы, зерневых.

Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *