Уражанняў хопіць надоўга

Общество

Магчымасць добра адпачыць прадаставілі сваім працаўнікам ААТ «Сакалоўшчына» і «Антонава-Агра». Цяпер, калі пасяўная кампанія завершана, чаму б не скарыстаць час і не правесці яго з карысцю.

-Нашы работнікі разам з ветэранамі працы наведалі Мосар, — расказала старшыня прафкама гаспадаркі Г. Заляціла. — А аматары летняй рыбалкі з задавальненнем з’ездзілі на Ліснянскае возера. І галоўным быў, канешне, не столькі ўлоў, колькі магчымасць адпачыць.
У працаўнікоў ААТ «Антонава-Агра» незабыўныя ўражанні пакінула паездка ў Мінск. Экскурсійная праграма была насычанай: наведванне Нацыянальнай бібліятэкі, Дзяржаўнага музею гісторыі. Аднак найбольш спадабаўся дэльфінарый з яго гадаванцамі.
-Успамінаў хопіць яшчэ надоўга, — падзяліўся старшыня прафкама В. Цітоў. — Летам плануем паехаць на Славянскі базар, білеты ўжо набылі. Людзям прыемны такі клопат. Сапраўды, трэба ўмець не толькі добра працаваць, але і адпачываць.
Анна ЗІМАЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *