У Верхнядзвінску гасцілі себяжане

Общество

Напрыканцы навучальнага года на Верхнядзвіншчыне пабывала дэлегацыя кіраўнікоў аддзела адукацыі і школ Себежскага раёна.

Мэта візіту — абмен вопытам работы па маральнаму і патрыятычнаму выхаванню школьнай моладзі. Сустрэліся калегі ў Асвеі. Яны з цікавасцю выслухалі інфармацыю аб патрыятычным і маральным выхаванні школьнікаў і аб рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту дырэктара Асвейскай СШ А. В. Шынкевіч і загадчыка ясляў-сада № 2 А. А. Злотка.
У Сар’і ўвазе прысутных быў прадстаўлены даклад намесніка дырэктара школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце А. К. Андрушонак аб краязнаўстве, як складаемым патрыятычнага выхавання. Аб тым, як фарміруецца ў Прыдзвінска-Бароўскай СШ экалагічная культура, і як яна ўздзейнічае на фарміраванне і развіццё асобы вучня, расказаў дырэктар школы С. П. Драздоў. У яслях-садзе № 2 г. Верхнядзвінска в. а. загадчыцы Т. А. Давыдзёнак прапанавала азнаёміцца са створанай тут сістэмай кіравання дашкольнай установы.
Абмен думкамі адбыўся ў гімназіі пасля выступлення дырэктара Г. М. Васёха аб месцы інавацыйнай культуры ў сістэме кіравання і развіцця агульнаадукацыйнай установы.
Аб тэндэнцыях і перспектывах сістэмы адукацыі раёна расказала загадчык РАА Н. У. Варановіч. Госці таксама дзяліліся сваім вопытам. У рабоце семінара прыняў удзел і выступіў з прамовай намеснік старшыні райвыканкама У. Я. Якаўлеў.
Людміла АРЛОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *