Разгледжана ў райвыканкаме

Райисполком

Адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта.

На пасяджэнні разгледжаны меры, накіраваныя на папярэджанне карупцыйных праяў і рэалізацыю мерапрыемстваў па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, п’янства, сямейнай неблаганадзейнасці, падлеткавай злачыннасці. З дакладам па гэтаму пытанню выступіў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Д. В. Неспляк.
Абмеркаваны вынікі работы працоўных калектываў раёна за сту-дзень-май 2012 года, дадзена ацэнка выкананню за гэты перыяд даведзеных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Інфармацыю па данаму пытанню прадставіла намеснік старшыні райвыканкама А. А. Барздыка.
Разгледжана таксама становішча спраў па капітальнаму рамонту, рэканструкцыі і тэхнічнаму пераабсталяванню малочна-таварных ферм раёна, аб якім праінфармаваў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама У. У. Быкаў.
Па разгледжаных пытаннях прыняты адпаведныя рапшэнні. У рабоце пасяджэння прыняў удзел і выступіў з прамовай намеснік пракурора Віцебскай вобласці Г. А. Карэнько. Вёў пасяджэнне старшыня райвыканкама І. І. Марковіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *