Пачалася нарыхтоўка кармоў

Актуально Жизнь сельских Советов

ААТ «Прудзінкі» першым у раёне пачало нарыхтоўку кармоў. Перад гаспадаркай пастаўлена задача нарыхтаваць 12 тысяч тон сенажу, 20 тысяч тон сіласу і 250 тон сена. 

 

На касьбе заняты вопытныя механізатары С. Гапановіч, Я. Мардвінцаў, П. Астапковіч.

-Правільна, своечасова нарыхтаваныя і закладзеныя, кармы стануць гарантам добрых надояў і прываг у жывёлагадоўлі, — адзначае галоўны аграном гаспадаркі В. Шылаў. — З першым укосам плануем узяць каля 10 тысяч тон. Нарыхтоўваем бабова-злакавую сумесь. Да дажджу паспелі закласці бурт у вёсцы Вадва на 2 тысячы тон. А сёння пачнём закладваць траншэю ў Прудзінках на тысячу тон. Усяго ж за дзень нарыхтоўваем каля 600 тон.
Пасля таго як скошаную і правяленую зялёную масу зграбуць і здрабняць , яе адвозяць у бурты ці траншэі, дзе на працягу яшчэ 3-4 дзен кругласутачна трамбуюць. Каб кармы былі якаснымі, тут падтрымліваецца неабходная тэмпература і вільготнасць. За гэтымі паказчыкамі сочаць заатэхнік і ветурач.
-Вялікіх праблем з тэхнікай, занятай на корманарыхтоўцы, няма, — дадае галоўны аграном. — Паліва хапае, а калі ўзнікае якая патрэба ў запчастках, вырашаем яе на працягу дня. Прастойваць зараз проста немагчыма — кожная хвіліна на ўліку.
З корманарыхтоўкай гаспадарка спраўляецца сваімі сіламі. На КВК-800 працуе А. Барсток, на BIGX-500 — В. Цыкман. На адвозцы задзейнічана 7 адзінак тэхнікі, на якіх працуюць В. Зубрыцкі, С. Даніловіч, М. Сяткоўскі, А. Кадушка, А. Скарабагаты, В. Алёшын і В. Дземешаў. На касілках тэмп працы задаюць П. Астапковіч, Я Мардвінцаў, С. Гапановіч, І. Булаўскі, С. Ядрэўскі, на грабілках — М. Кісляк, Б. Ананчанка і М. Лапкоўскі.
Рабочы дзень доўжыцца з шасці гадзін раніцы да васьмі вечара. Два разы ў дзень людзі атрымліваюць гарачыя стравы.
Першы ўкос тут плануюць завяршыць да 20 чэрвеня. Тэмп работы ўзяты добры, застаецца спадзяваццца на такі ж працяг корманарыхтоўкі і спрыяльнае надвор’е.
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *