Чый ход лепшы?

Спорт

Першынство раёна па шашках і шахматах адбылося ў СШ № 2 райцэнтра. Каманды СП «Каханавічы», масласырзавода, ААТ «Шайцерава», райспажыўтаварыства, ААТ «Інвет», РВУ «Верхнядзвінскрайгаз», ААТ «Бялькоўшчына» прынялі ўдзел у гэтых спаборніцтвах. Да іх далучыліся аматары інтэлектуальнага віду спорту з Валынецкага ПМС.


Сярод шашыстак лідзіравала Н. Лакотка з Валынцаў. Другое месца ў Л. Раманенка (ААТ «Інвет»), трэцяе — у В. Кляноўскай (ААТ «Бялькоўшчына»).
Сярод мужчын першае месца заняў Н. Карагод (РВУ «Верхнядзвінскрайгаз»), другое — В. Церашкоў (ААТ «Шайцерава»), трэцяе — М. Вярыга (ААТ «Інвет»).
У спаборніцтвах па шахматах прызавыя месцы размеркаваліся так: С. Ісакава (СП «Каханавічы») — першае месца, С. Шыкула (ААТ «Шайцерава»), Н.Чарнавок (райспажыўтаварыства), А. Мяніцкая (ААТ «Інвет») — другое. І. Урбановіч (ААТ «Інвет») — першае месца, Я. Радзіёнаў — другое, Ю. Булыга («Верхнядзвінскрайгаз» — трэцяе. Усе яны адзначаны дыпломамі АФКС і Т і медалямі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *