З павагай да людзей

Жизнь сельских Советов

Зусім нядаўна ў чарговы раз адгрымелі салюты Перамогі — свята, якому ў нашай сям’і надаецца асобая ўвага, бо праз агонь вайны прайшлі родныя людзі.


Наша маці і бабуля, Зоя Антонаўна Астапковіч, шасцігадовай дзяўчынкай стала вязнем Саласпілся, на сабе адчула цяжар фашысцкага палону. Пасля вызвалення вучылася, працавала, з 64-га года — на заводзе «Зааветінструмент» (цяпер «Інвет»), адтуль і пайшла на пенсію. Выгадавала трох дачок, зараз мае восем унукаў і чатырох праўнукаў.
Ужо колькі год запар і ў Новы год, і ў Дзень Перамогі прадстаўнікі адміністрацыі і прафкама ААТ «Інвет» знаходзяць час і сродкі, каб павіншаваць сваіх ветэранаў. Асаблівая ўдзячнасць У. М. Жарнасеку, які заўсёды шчыра, ад усёй душы арганізоўвае для кожнага ветэрана своеасаблівае маленькае свята.
Так было і сёлета. Разам са шчырым віншаваннем Уладзімір Мікалаевіч уручыў важкі па цяперашнім часе «салдацкі паёк», а прыехаўшыя з ім Н. Станевіч, Н. Маладажонава, Л. Валодзіна, Л. Андрэева падарылі свае музычныя віншаванні. У іх выкананні гучалі песні ваеннага часу, старыя добрыя лірычныя напевы…
Якой мерай удзячнасці можна ацаніць такую павагу да чалавека, у памяці якога і па сённяшні дзень жыве вайна? Толькі павагай і словамі вялікай падзякі ў адказ.
Дзякуй вам, добрыя людзі, за тое, што вы робіце дзеля памяці, дзеля будучыні! Здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Сям’я Скумбіных, п. Бігосава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *