Верхнядзвінцы — на юбілеі Полацка

Актуально Общество

Некалькі дзён будуць доўжыцца ў Полацку ўрачыстасці, прысвечаныя 1150-годдзю самага старажытнага беларускага горада.

Цэнтральным днём святкавання юбілею стала 25 мая — у гэты дзень старажытны горад над Заходняй Дзвіной наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з рэалізацыяй мерапрыемстваў Комплекснай праграмы развіцця Полацка на 2008-2012 гады, наведаў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, іншыя аб’екты горада, адобрыў генплан яго развіцця, прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных юбілею.
Звяртаючыся да гаспадароў і гасцей горада, Прэзідэнт адзначыў, што «у гэтым горадзе абавязкова павінен пабываць кожны беларус, каб, прынікнуўшы да крыніц айчыннай гісторыі, адчуць гонар за сябе і свой працавіты і таленавіты народ. Тут, у геаграфічным цэнтры Еўропы, абавязаны пабываць і кожны еўрапеец. Паблукаўшы па вуліцах, дзе больш чым за тысячу гадоў перапляліся традыцыі Захаду і Усходу, розныя веры і культуры, лягчэй будзе зразумець: наша агульнае мінулае — крок да агульнага будучага».
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Полацк будзе развівацца ў якасці аднаго з буйнейшых турыстычных і культурных цэнтраў Беларусі.
Юбілейныя ўрачыстасці былі насычаны шматлікімі святочнымі мерапрыемствамі. Полацк сустракаў вялікую колькасць гасцей з Беларусі і розных краін свету.
Удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 1150-гадовага юбілею Полацка прыняла дэлегацыя Верхнядзвінскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама І. І. Марковічам і старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. Ф. Козел. Наш раён прадставіў на свяце «Верхнядзвінскі падворак», на якім цікава расказвалася аб нашым краі з яго цудоўнай прыродай, традыцыямі, культурай, пачастункам. Гасцей вабілі гандлёвыя рады райспажыўтаварыства з гатуемай на месцы гарачай ежай. Па сваёй канцэпцыі «Верхнядзвінскі падворак» прызнаны адным з лепшых сярод падвор’яў вобласці і пакінуў самыя прыемныя ўражанні ў наведвальнікаў.
Святочныя мерапрыемствы будуць доўжыцца яшчэ некалькі дзён.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *