Узнагароды сейбітам

Актуально Общество

Стала ўжо добрай традыцыяй віншаваць лідараў пасяўной прама ў полі, уручаць ім вымпелы.

Механізатар С. У. Маслоўскі.

Вось і на гэты раз старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу А. У. Зуй наведала СП «Лявонішана», дзе разам з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце А. А. Жызнеўскай сустрэлася з механізатарам С. У. Маслоўскім, які на «Роса» плённа працуе на хімапрацоўцы рапсу. Дарэчы, дагэтуль ён быў заняты на ўнясенні КАСаў і таксама дабіўся выдатных поспехаў. Са словамі падзякі жанчыны ўручылі Сяргею Уладзіміравічу сцяг і вымпел.
У тым, што ў гаспадарцы падрастае дастойная змена вопытным хлебаробам, сведчыць і той факт, што лідарам сярод маладых механізатараў стаў Андрэй Свіржэўскі, заняты на МТЗ-3022 чызеляваннем глебы.
На сённяшні дзень СП «Лявонішана» адзіная гаспадарка ў раёне, дзе пасяўная кампанія арганізавана ў дзе змены. Механізатары забяспечаны двухразовым харчаваннем.
Сёлета плошча, адведзеная пад веснавую сяўбу, складае 1907 гектараў. З іх 770 гектараў зоймуць зерневыя і зернебабовыя. Пакуль пасеяна 190 га.
Плануецца таксама пасадзіць 150 гектараў бульбы, 450 гектараў кукурузы і 230 яравога рапсу.
Зараз на сяўбе зерневых заняты П. Альшэўскі на МТЗ-1523 з АПП3, Э. Курылёнак на МТЗ 1221 з АПП3, У. Ганчароў і А. Свір-жэўскі на МТЗ3022 з АПП-6. Рыхтуюць глебу А. Свіржэўскі і В. Мароз. З падсевам шматгадовых траў спраўляецца А. Волес.
Мінеральныя ўгнаенні ўносяць С. Шабалін, В. Рыбакоў, М. Штурыч, М.Чаранко з «Нафтана».
Унясеннем арганічных угнаенняў заняты мехатрад райаграсервісу. Шэфскую дапамогу людзьмі і тэхнікай гаспадарцы аказваюць таксама «Нафтан» (3 адзінкі тэхнікі), па аднаму трактару выдзелілі Лявонішанскае і Дзёрнавіцкае лясніцтвы. Акрамя таго, на пасяўной заняты восем навучэнцаў Боркавіцкага ліцэя.
Анна ЗІМАЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *