У Верхнядзвінску прайшоў мітынг памяці

Актуально Общество

Мітынг-рэквіем у памяць загінуўшых у гады вайны адбыўся на яўрэйскіх могілках у Верхнядзвінску.


Мерапрыемства было прыўрочана да Міжнароднага дня вязняў, які адзначаецца 11 красавіка. Перад удзельнікамі мітынгу выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Н. Г. Кісялевіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Р. Я. Рыц, навуковы супрацоўнік рабочай групы раённага музея А. Ф. Бубала.
Гучалі гістарычныя звесткі і ўспаміны аб падзеях, што адбываліся на нашай зямлі ў вогненныя ваенныя гады. На месцы, дзе праходзіў мітынг, гітлераўцы ў лютым 1942 года расстралялі 769 чалавек яўрэйскага насельніцтва. Дзяцей і параненых жывымі засыпалі пяском. Сведкі расказвалі, што пасля зверстваў зямля на гэтай брацкай магіле варушылася некалькі дзён.
Прысутныя ўшанавалі памяць нявінных ахвяр мінутай маўчання і далі абяцанне заўсёды берагчы яе і перадаваць наступным пакаленням.

Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *