Прававое выхаванне

Образование

Мабільная группа па прафілактыцы проціпраўных паводзін непаўналетніх і прававым выхаванні навучэнцаў наведала Сенькаўскую базавую школу-сад, Асвейскую і Сар’янскую сярэднія школы.

У выступленнях членаў групы гучала тэма нежаданых вынікаў проціпраўных паводзін, небяспекі цягі да алкаголю і тытуню, павышэння ўзроўню прававой дасведчанасці. Размова вялася і аб недапушчальнасці насілля ў школах, правільных паводзін у нестандартных сітуацыях.
Ставілася таксама мэта давесці да свядомасці бацькоў, што не толькі школы і грамадскія фарміраванні, але і сем’і павінны садзейнічаць прававому выхаванню падлеткаў, каб скараціць у адносінах да іх умяшанне з боку закона.
У састаў групы ўваходзілі старшы інспектар па справах непаўналетніх РАУС В. В. Окунеў, сакратар камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Т. В. Сявалкіна, псіхолаг цэнтральнай раённай бальніцы А. А. Урбан і аўтар гэтых радкоў.
П. СУХАЎ,  старшы памочнік пракурора раёна. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *