Новая кніга паэта

Литературная страница

Галоўныя тэмы творчасці Эдуарда Зубрыцкага — боль і памяць Вялікай Айчыннай вайны, пяшчотная любоў да роднай зямлі і Жанчыны, прыгажосць і моц чалавека і прыроды.


Паэт, які нарадзіўся ў дыме і грукаце вайны, вельмі многа пісаў аб прыродзе, і праз яе такія родныя малюнкі і з’явы Эдуард Іосіфавіч зацвердзіў сваю арыгінальнасць, таму што ў ягоных вершах, баладах і паэмах трывала спалучыліся ўласны душэўны боль і боль народа, пакуты сэрца і пакуты спаленай ворагам віцебскай зямлі.
Э. Зубрыцкі — самабытны паэт-лірык, які натхняўся мілымі сэрцу крыніцамі, бацькоўскай хатай, залацістымі нівамі, да якіх праз усё жыццё пранёс любоў і простую зямную ўдзячнасць.
Пачынаючы з 2001 года ён выпусціў у свет шмат кніжак вершаў: «Птушка з водсветам заранкі», Мне б хоць кропельку неба», «Рабінавыя астравы, «Журлівіца», «След чмяля», «Прычашчэнне», «Сцяблінка баравая». Як бачна, працаваў паэт плённа і напружана, нібы спяшаўся нагнаць упушчанае за гады свайго незразумелага для многіх калег маўчання.
Да 70-гадовага юбілею Эдуарда Зубрыцкага — нашага славутага земляка — выйшла ў свет кніга выбраных твораў «Восень над вогнішчам».
Хочацца спадзявацца, што лепшыя паэтычныя творы паэта, якія былі напісаны за апошнія шэсць-сем гадоў і склалі гэты томік, прыйдуцца чытачам па душы, прынясуць ім эстэтычную асалоду і задавальненне.
На вялікі жаль, паэт не дачакаўся выхаду ў свет сваёй кніжкі выбраных твораў, надрукаванай у серыі «Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі».
Я на споведзь да часу прыйшоў,
Толькі ж хіба ён скажа, дзе ісціна.
Можа, ў тым,
Што ў згодзе з Душой
Век пражыў свой
І ў непагадзь выстаяў…
26 красавіка ў 16.00 мы запрашаем на гадзіну паэзіі «Мне вялікае права далі быць Паэтам і неба і людзі», якая адбудзецца ў чытальнай зале Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Т. Хадкевіча.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *