Жанчыны — за здаровы лад жыцця

Актуально Семья

Традыцыйныя сакавіцкія спаборніцтвы «Жанчыны — за здаровы лад жыцця» былі арганізаваны раённай арганізацыяй Беларускага саюза жанчын.


Удзел у іх прымалі жаночыя каманды райспажыўтаварыства, хлебазавода, ААТ «Беларусбанк» і раённага прадстаўніцтва Белдзяржстраху. Удзельніцы спаборніцтваў ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў паказвалі свой спрыт у самых разнастайных спартыўна-гульнявых конкурсах. Праявілі пры гэтым характэрныя жаноцкія якасці: знаходлівасць, стараннасць і жаданне бліснуць усімі сваімі здольнасцямі.
У выніку ўпартай барацьбы перамогу заваявала каманда райспажыўтаварыства. Але ўзнагароды і падарункі ад БСЖ і працоўных калектываў, за якія выступалі каманды, атрымалі ўсе ўдзельнікі спаборніцтваў. На будучае жанчыны вырашылі запрасіць на гэта мерапрыемства мужчын: каб даказаць, што не такія ўжо яны «слабая палова» чалавецтва.

Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *