Верхнядзвінскім рыбакам шанцуе

Актуально Экологическая страница "Крынічка"

У нашым раёне шмат аматараў зімовай рыбалкі. Шанцуе не ўсім і не заўсёды. Добра, калі трапіцца некалькі акунькоў «дзіцячага ўзросту».


Але здараюцца і сапраўды рэкордныя ўловы. Напрыклад, жыхар Верхнядзвінска І. У. Масквічоў пры першай паклёўцы здабыў з-пад лёду шчупака вагой амаль дзевяць з паловай кілаграмаў (здымак зроблены ў студзені на возеры Дзедзінскае Міёрскага раёна).
Дарэчы, у Віцебскай вобласці сканцэнтравана 90% азёр Беларусі, прыдатных для карыстання, а Заходняя Дзвіна — адна з буйнейшых рэк краіны. У нашых вадаёмах во-дзяцца той жа шчупак, лешч, лінь, гусцяра, карась, судак, язь, плотка, іншыя віды рыб. На жаль, іх колькасць зніжаецца. У Дзвіне, напрыклад, некалі плёскаліся нават асятры. Дзе яны цяпер?
Вывад: трэба берагчы чысціню азёр і рэк, каб рыбацкая ўдача, якая ўсміхнулася І. У. Масквічову, не была рэдкасцю.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *