Узровень жыцця вызначае эканомiка

Райисполком

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта абмеркаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2011 годзе і задачы на 2012 год.
Адзначана, што ў раёне захоўваецца станоўчая дынаміка развіцця народна-гаспадарчага комплексу. З 26 асноўных паказчыкаў выконваюцца 7: рэнтабельнасць продажу ў прамысловасці, удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі, вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях і асабістых падсобных гаспадарках, рознічны тавараабарот, паказчыкі па энергазберажэнні і імпарту тавараў.
Тэмп росту аб’ёму прамысловай прадукцыі склаў 183,3%. Запасы гатовай прадукцыі — 4854 млн рублёў або 23,5% да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі. Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі за год склала 23%.
Прадукцыйнасць працы ў прамысловых арганізацыях дасягнула 184,8 %. Рэнтабельнасць продажу — 14%.
У мінулым годзе ў эканоміку раёна прыцягнута 216,5 млрд рублёў інвестыцый, тэмп росту да ўзроўню папярэдняга года — 95%. Уведзена ў эксплуатацыю 8050 кв. метраў жылля. Экспарт тавараў за год склаў 22,5 млн долараў або 134% да 2010 года; імпарт — 7,7 млн або 131,7%. Сальда знешняга гандлю склалася ў памеры 14,8 млн долараў. Экспарт паслуг павялічыўся да 157,2%, а імпарт зменшыўся да 74,3%.
Сельгаспрадпрыемствамі выпушчана валавай прадукцыі на 15,2 млрд рублёў або 109,6% да папярэдняга года.
Тэмпы росту рознічнага таварабароту выраслі да 116,7%. Аб’ём платных паслуг — 136,1%.
У неабходных аб’ёмах ажыццяўляецца водпуск энергарэсурсаў. Паказчык па энергазберажэнні склаў «мінус» 6,4 пры заданні «мінус» 5. Атрыманы чысты прыбытак у памеры 54,9 млрд рублёў, што ў 4,4 раза больш папярэдняга года.
У гаспадарчы абарот уцягнуты 34 аб’екты. Створана 291 рабочае месца, працаўладкавана 893 беспрацоўных.
На пасяджэнні прааналізаваны прычыны невыканання асобных паказчыкаў. У прыватнасці, многія прадпрыемствы не справіліся з заданнямі па вытворчасці прамысловай прадукцыі, прыцягненню інвестыцый у асноўны капітал, росту рэнтабельнасці продажу. З адмоўным фінансавым вынікам спрацаваў льнозавод.
Сярэднемесячная зарплата ў раёне склала 1574,2 тыс. рублёў, што толькі на 94,2% адпавядае плану. Самая нізкая зарплата ў КУВСП «Боркавічы», «Асвейскі», «Каханавічы», ААТ «Сакалоўшчына», ПМК-44 і ААТ «Верус».
Разгледжана выкананне ў раёне Рэгіянальнай праграмы інвестыцыйнага і інавацыйнага развіцця на 2011-2015 гады.
Перад аб’ектамі гаспадарання пастаўлена задача безумоўнага выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2012 год. Асобая ўвага звернута на работу па пашырэнню рынкаў збыту, асабліва экспартных, інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, скарачэнню затратнасці вытворчасці, павышэнню рэнтабельнасці, уцягненню ў абарот невыкарыстоўваемых аб’ектаў. У рашэнні прадугледжана забяспечыць істотны пад’ём заработнай платы за кошт росту прадукцыйнасці працы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *